Сіняе (возера)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Возера Сіняе)
Jump to navigation Jump to search
Сіняе
Belarus-Peat Mining near Rudzensk-Sinyaye Lake-3.jpg
Возера Сіняе каля торфанарыхтовак пад Рудзенскам
Каардынаты: 53°31′50″ пн. ш. 27°38′13″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 179,0 м
Даўжыня 0,49 км
Шырыня 0,43 км
Плошча 0,175 км²
Аб'ём 0,0003 км³
Даўжыня берагавой лініі 1,45 км
Найбольшая глыбіня 2,5 м
Сярэдняя глыбіня 1,7 м
Сіняе (Беларусь)
Сіняе
Сіняе
Сіняе (Мінская вобласць)
Сіняе
Сіняе
Лагатып Вікісховішча Сіняе на Вікісховішчы

Сі́няевозера ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, за 33 км на захад ад горада Мар'іна Горка, за 4,1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Калодзіна, паміж урочышчамі Воўчы Востраў і Мармулёўскае. Адносіцца да басейна ракі Пціч.

Плошча паверхні 0,175 км², даўжыня 0,49 км, найбольшая шырыня 0,43 км. Найбольшая глыбіня 2,5 м, сярэдняя 1,7 м. Даўжыня берагавой лініі 1,45 км. Аб'ём вады 0,3 млн м³.

Возера размешчана на асушаным балоце, пакрытым сеткай меліярацыйных каналаў. Берагі нізкія тарфяністыя, параслі хмызняком, забалочаныя. Зарастае слаба. На паўднёвым захадзе шырокай пратокай возера злучана з вялікай сеткай меліярацыйных каналаў і праз яе з ракой Бабёнка.

У возеры водзяцца карась, лінь, акунь, плотка, лешч і іншыя віды рыб.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — С. 508. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 26. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Минская область. Пуховичский район: карта. Марьина Горка: план / Ред. С.Н. Саратова.. — Минск: РУП «Белкартография», 2011. — 3 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]