Таймыр (возера)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Возера Таймыр)
Jump to navigation Jump to search
Таймыр
Lake Taymyr-txu-oclc-6654394-ns-46-48-2nd-ed.jpg
Каардынаты: 74°32′ пн. ш. 101°38′ у. д.HGЯO
Краіна Таймырскі паўвостраў
Вышыня над узроўнем мора 6[1][2] м
Даўжыня 200 км
Шырыня 80 км
Плошча 4 560 км²
Аб'ём 12,8 км³
Найбольшая глыбіня 26 м
Сярэдняя глыбіня 2,8 м
Плошча вадазбору 104 300[2][3] км²
Упадаюць Верхняя Таймыра, Заходняя, Паўночная, Бікада-Нгуома, Ямутарыда, Каламісама, Байкура і інш.
Выцякаюць Ніжняя Таймыра
Таймыр (Расія)
Таймыр
Таймыр

Таймы́р, Таймырскае возеравозера на паўвостраве Таймыр у Краснаярскім краі РФ, уваходзіць у склад Таймырскага запаведніка. Другое па плошчы пасля Байкала возера ў азіяцкай частцы Расіі. Таймыр з'яўляецца самым паўночным у свеце буйным возерам — яго крайняя паўночная кропка знаходзіцца на поўнач ад 75 градуса паўночнай шыраты.

Возера размешчана ў тэктанічнай упадзіне, апрацаванай ледавіком. Плошча паверхні возера вагаецца ад 1,2 тыс. км² зімой да 34,5 тыс. км² у разводдзе. Глыбіні дасягаюць 25,2 м. Берагавая лінія ўтварае мелкаводныя залівы і бухты. У заходняй частцы возера некалькі камяністых астравоў.

Возера пакрыта лёдам з канца верасня да ліпеня, сярэдняя працягласць вольнага ад лёду перыяду - 73 дні. Тэмпература вады ў жніўні +8 °C, зімой — ледзь вышэй за нуль. У возера ўпадае рака Верхняя Таймыра, выцякае рака Ніжняя Таймыра.

Тапаграфічныя карты[правіць | правіць зыходнік]

Возера Таймыр. Фрагмент амерыканскай ваеннай карты 1964 г.

Зноскі

  1. Russian-German Cooperation: The Expedition TAYMYR 1 SEVERNAYA ZEMLYA 1996, Martin Melles, Birgit Hagedorn and Dmitri Yu. Bolshiyanov et al.
  2. 2,0 2,1 Фізіка-геаграфічныя ўмовы Таймырскага запаведніка, МПР РФ
  3. Вадазбор возера складаецца з басейна р. Верхняя Таймыра

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 388. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]