Ужо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Ужо)
Ужо
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 166,7[1] м
Даўжыня 3,14 км
Шырыня 0,32 км
Плошча 0,59 км²
Аб’ём 0,00212 км³
Даўжыня берагавой лініі 7,73 км
Найбольшая глыбіня 12,6 м
Сярэдняя глыбіня 3,6 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,08 ‰
Басейн
Плошча вадазбору 52,8 км²
Упадаюць Трызубка, ручаі
Выцякаюць Трызубка, ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Ужо (Беларусь)
Ужо
Ужо
Ужо (Віцебская вобласць)
Ужо
Ужо
Map

Ужо́[2] — возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Обаль, за за 42 км на поўнач ад горада Гарадок, каля вёскі Марчанкі.

Плошча паверхні возера 0,59 км². Даўжыня 3,14 км, найбольшая шырыня 0,32 км, даўжыня берагавой лініі 7,73 км. Найбольшая глыбіня 12,6 м, сярэдняя 3,6 м. Аб’ём вады 2,12 млн м³. Плошча вадазбору 52,8 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, у ніжняй пад хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, участкамі забалочаныя. Вакол возера пойма шырынёй да 250 м. Дно ілістае, мелкаводдзе пясчанае. На возеры 2 астравы агульнай плошчай каля 0,2 га. Зарастае да глыбіні 2 м. Возера эўтрофнае. Упадаюць ручаі, выцякае ручай Трызубка ў возера Белае і ручай у возера Задрач.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, язь, краснапёрка, лінь, гусцяра і іншыя рыбы.

Каля возера вёскі Марчанкі, Дубраўка, Саладухі, аўтамабільная дарога Н2533.

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-I. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1983 г. (руск.)
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]