Усвечча

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Возера Усвечча)
Jump to navigation Jump to search
Усвечча
Каардынаты: 56°00′19,40″ пн. ш. 29°01′57,39″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 154 м
Даўжыня 2,98 км
Шырыня 2,12 км
Плошча 4,2 км²
Аб'ём 0,00808 км³
Даўжыня берагавой лініі 8,2 км
Найбольшая глыбіня 3,8 м
Сярэдняя глыбіня 1,9 м
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць 0,1 ‰
Празрыстасць 0,5 м
Плошча вадазбору 22,8 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай Іспол
Усвечча (Беларусь)
Усвечча
Усвечча
Усвечча (Віцебская вобласць)
Усвечча
Усвечча

Усве́чча — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нішча, за 17 км у напрамку на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 1,5 км на захад ад вёскі Канашонкі.

Плошча паверхні 4,2 км². Найбольшая глыбіня 3,8 м. Даўжыня 2,98 км, найбольшая шырыня 2,12 км. Даўжыня берагавой лініі 8,2 км. Аб'ём вады 8,08 млн м³. Плошча вадазбору 22,8 км².

Катлавіна возера падпруднага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м (на паўднёвым усходзе да 20 м), пясчаныя, спадзістыя, параслі лесам, участкамі на ўсходзе і захадзе разараныя. На поўдні да возера прымыкае забалочаная нізіна. Берагавая лінія звілістая ў паўднёва-ўсходняй і ўсходняй частках возера. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, участкамі моцна забалочаныя, вышынёй да 0,3 м. Пойма шырынёй да 100 м, забалочаная. Дно плоскае, да глыбіні 1 м пясчанае, ніжэй выслана апясчаненым ілам і сапрапелем. На возеры востраў плошчай 0,02 км².
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць 3 ручаі, выцякае ручай Іспол у возера Шэвіна.
Зарастае ўздоўж берагоў да глыбіні 1,5 м. Надводная расліннасць пашыраецца на адлегласці 10—200 м ад берага.

У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, джгір, краснапёрка, карась і іншыя віды рыб.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.
  • Курловіч М. М. Усвечча // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 12. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)