Ушывец (возера, Расонскі раён, басейн Свольны, каля вёскі Дабраплёсы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ушывец
Морфаметрыя
Даўжыня 0,23 км
Шырыня 0,17 км
Плошча 0,03 км²
Даўжыня берагавой лініі 0,65 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Ушывец (Беларусь)
Ушывец
Ушывец
Ушывец (Віцебская вобласць)
Ушывец
Ушывец
Map

Ушывец — бяссцёкавае возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 22 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Расоны, за 1,2 км на ўсход ад вёскі Дабраплёсы (Верхнядзвінскі раён), у басейне ракі Свольна.

Плошча паверхні 0,03 км². Даўжыня 0,23 км, найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 0,65 км.

Ляжыць сярод лесу. Схілы на захадзе вышынёй да 20 м, з іншых бакоў вакол возера невялікія ўзгоркі вышынёй да 10 м. Усходні бераг забалочаны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]