Цятна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Цятна)
Цятна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 131 м[1]
Даўжыня 1,9 км
Шырыня 1,2 км
Плошча 1,28 км²
Аб’ём 0,00136 км³
Найбольшая глыбіня 7,1 м
Басейн
Плошча вадазбору 20,5 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць Ужыца
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Цятна (Беларусь)
Цятна
Цятна
Цятна (Віцебская вобласць)
Цятна
Цятна
Map

Ця́тнавозера ў Беларусі, у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ужыца (выцякае з возера), за 32 км на паўночны ўсход ад горада Верхнядзвінск, за 2 км на ўсход ад вёскі Дубровы.

Плошча паверхні Цятна 1,28 км². Найбольшая глыбіня 7,1[2] м. Даўжыня 1,9 км, найбольшая шырыня 1,2 км. Даўжыня берагавой лініі 4,68 км. Аб'ём вады 1,36 млн. м³. Плошча вадазбору 20,5 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 5–7 м, спадзістыя, пад лесам і хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя і парослыя хмызняком.
У возера ўпадаюць некалькі ручаёў, на поўдні выцякае рака Ужыца.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, гусцяра, краснапёрка, мянтуз, лінь, акунь і іншыя рыбы.

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]