Чарнова (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Чарнова)
Чарнова
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 186,6[1] м
Даўжыня 5,7 км
Шырыня 0,92 км
Плошча 3,18 км²
Аб’ём 0,0229 км³
Даўжыня берагавой лініі 17,8 км
Найбольшая глыбіня 19,3 м
Гідралогія
Салёнасць 0,18 ‰
Празрыстасць 3,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 22,5 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць рака Чарнаўка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Чарнова (Беларусь)
Чарнова
Чарнова
Чарнова (Віцебская вобласць)
Чарнова
Чарнова
Map

Чарно́ва[2] — возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Обаль.

Плошча паверхні возера складае 3,2 км², даўжыня 5,7 км, найбольшая шырыня 0,92 км. Найбольшая глыбіня 19,3 м, сярэдняя — 7,2 м.
Катлавіна Чарнова лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны маюць вышыню да 12—16 метраў, параслі лесам і хмызняком. Берагавая лінія звілістая і ўтварае некалькі заліваў. Берагі пясчаныя. Падводная частка катлавіны карытападобнай формы з глыбокімі ўпадзінамі і мелямі. Літаральная зона вузкая, схілы сублітаралі стромкія. Каля берагоў і на мелкаводдзі дно пакрыта пяском і апясчаненым глеем, на глыбіні гліністым глеем. На возеры 5 астравоў агульнай плошчай 0,6 га.

Возера мезатрофнае, слабапраточнае. У Чарнова ўпадаюць 5 ручаёў і выцякае рака Чарнаўка, злучаючая яго з возерам Малое Чарнова. Празрыстасць вады да 3,5 м. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці ад 10 да 150 метраў. Сярод раслін адзначаны гарлачык белы — від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, судак, акунь, лінь, плотка і іншыя віды рыб.

Каля возера знаходзяцца вёскі Карсакі, Ракава, Радчанкі, Лыска, Вясніна і інш., паляўніча-рыбалоўная база Першамайскай паляўнічай гаспадаркі Гарадоцкага прафесійнага каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці.

У 1974 годзе возера даследавана лабараторыяй азёразнаўства БДУ.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-24. Выданне 1980 года. Адпавядае стану мясцовасці на 1979 год. (руск.)
  2. ЭПБ 1986.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Богдзель І. І. Чарнова // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  • Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т.2 / Рэд. кал.: П. У. Броўка і інш. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ, 1979. — Т. 2. — 752 с. — 15 000 экз.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 22. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Ліст карты N-35-24. Выданне 1980 года. Адпавядае стану мясцовасці на 1979 год. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]