Чорнае (возера, Мёрскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Чорнае, Міёрскі раён)
Чорнае
Морфаметрыя
Даўжыня 1,8 км
Шырыня 0,86 км
Плошча 0,7 км²
Аб’ём 0,00125 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,9 км
Найбольшая глыбіня 3,7 м
Сярэдняя глыбіня 1,9 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць да 0,025 ‰
Празрыстасць 1 м
Басейн
Плошча вадазбору 23,5 км²
Упадаюць пратока
Выцякаюць рака Яльнянка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Чорнае (Беларусь)
Чорнае
Чорнае
Чорнае (Віцебская вобласць)
Чорнае
Чорнае
Map

Чорнаевозера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Яльнянка (прыток Дзісны) ў межах ландшафтнага заказніка «Ельня», за 18 км на паўднёвы ўсход ад горада Мёры.

Плошча паверхні возера складае 0,7 км². Даўжыня 1,8 км, найбольшая шырыня 0,86 км. Найбольшая глыбіня 3,7 м. Даўжыня берагавой лініі 4,9 км. Аб’ём вады 1,25 млн. м³. Плошча вадазбору 23,5 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі нізкія, пясчаныя, забалочаныя. Дно плоскае, у заходняй частцы тарфяністае, ва ўсходняй пясчана-камяністае, у цэнтры сапрапелістае. Возера дыстрофнае, праточнае. Слаба зарастае. Упадае пратока з возера Ельня, выцякае рака Яльнянка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]