Чорнае (возера, Чашніцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Чорнае, Чашніцкі раён)
Чорнае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 168,4 м
Даўжыня 0,98 км
Шырыня 0,23 км
Плошча 0,14 км²
Аб’ём 0,00033 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,28 км
Найбольшая глыбіня 4 м
Сярэдняя глыбіня 2,4 м
Гідралогія
Салёнасць 0,23—0,25 ‰
Празрыстасць 2,2 м
Басейн
Плошча вадазбору 3,2 км²
Выцякаюць бяссцёкавае
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Чорнае (Беларусь)
Чорнае
Чорнае
Чорнае (Віцебская вобласць)
Чорнае
Чорнае
Map

Чо́рнаевозера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Югна, за 21 км у напрамку на поўдзень ад Чашнікаў, за 3 км на поўнач ад аграгарадка Чарэя.

Плошча паверхні возера 0,14 км². Даўжыня 0,98 км, найбольшая шырыня 0,23 км, даўжыня берагавой лініі 2,28 км. Найбольшая глыбіня возера каля 4 м, сярэдняя 2,4 м. Аб'ём вады ў возеры 0,33 млн. м³. Плошча вадазбору 3,2 км².
Катлавіна Чорнага возера тэрмакарставага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 5—9 м, складзеныя з суглінкаў. Берагавая лінія звілістая. Берагі сплавінныя (шырыня сплавіны да 15 м). У паўночнай і паўднёвай частках пойма шырынёй ла 100 м. Дно возера выслана крэменязёмістым сапрапелем. Возера эўтрофнае, бяссцёкавае. Зарастае каля 85 % плошчы возера.

Паміж Чорным возерам і Чарэйскім пралягае аўтамабільная дарога Н3804.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.