Чорны Вір
Чорны Вір | |
---|---|
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Чорны Вір — возера ў Беларусі, у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, за 14 км на паўднёвы захад ад горада Жыткавічы, за 1,5 км на поўнач ад горада Тураў. Адносіцца да басейна ракі Прыпяць (фактычна знаходзіцца ў яе пойме).
Назва[правіць | правіць зыходнік]
Рачная назва Вір звязаная з бел. вір «месца ў рацэ або моры, дзе цячэнне ўтварае моцны закручвальны рух вады; водаварот, які вымывае на дне ракі або возера яму; глыбокае месца ў вадзе»[1].
Водныя назвы Вір (найменей некаторыя з іх), магчыма, перакладаюць папярэднія балцкія гідронімы тыпу назвы правага дзесенскага прытока (ніжэй Чарнігава) Верапета (руск.: Верепето, Верепета)[2], ад літоўскага verpetas «вір; крыніца», verpti «моцна цячы; віраваць»[3].
Водаапісанне[правіць | правіць зыходнік]
Возера старычнага тыпу. Злучана на ўсходзе шырокай пратокай з возерам Шырокае і вузкай пратокай на паўночным захадзе з невялікім безыменным возерам. Мясцовасць градава-ўзгорыстая, часткова пад хмызняком і рэдкалессем.
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ліст карты N-35-140/ Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г. (руск.)