Шамплейн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Шамплейн)
Шамплейн
Champlain
Паверхня возера
Паверхня возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 29 м
Даўжыня 180 км
Шырыня 19 км
Плошча 1130 км²
Аб’ём 25,8 км³
Даўжыня берагавой лініі 945 км
Найбольшая глыбіня 122 м
Сярэдняя глыбіня 19 м
Басейн
Плошча вадазбору 21326 км²
Упадаюць Уінускі, Отэр-Крык
Выцякаюць Рышэльё
Размяшчэнне
Размяшчэнне Мяжа штатаў Вермонт, Нью-Ёрк і правінцыі Квебек
Краіна
Шамплейн (ЗША)
Шамплейн
Шамплейн
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шамплейн (Champlain) — возера на мяжы ЗША і Канады, на большай частцы сваёй 172-кіламятровай даўжыні ўяўляе сабой мяжу паміж штатамі Вермонт і Нью-Ёрк. Шырыня — каля 20 км, плошча — 1130 км², глыбіня да 122 м. Сцякае ў раку Святога Лаўрэнція. На возеры стаіць горад Бёрлінгтан.

Названа ў гонар Самюэля дэ Шамплена, які наведаў яго ў 1609 годзе. У 1755 годзе французы пабудавалі на беразе возера форт Тыкандэрога. 11 кастрычніка 1776 года на возеры адбылося першае сутыкненне амерыканскага і брытанскага флатоў. У 1823 г. адкрыты канал Шамплейн, які злучыў возера з Гудзонам.

На астравах і невялікім паўвостраве размешчана цэлая акруга Вермонта — Гранд-Айл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]