Шчыбат
Выгляд
(Пасля перасылкі з Возера Шчыбат)
| Шчыбат | |
|---|---|
| Возера Шчыбат | |
| Морфаметрыя | |
| Даўжыня | 2,52 км |
| Шырыня | 0,35 км |
| Плошча | 0,45 км² |
| Аб’ём | 0,00275 км³ |
| Даўжыня берагавой лініі | 6,67 км |
| Найбольшая глыбіня | 6,1 м |
| Сярэдняя глыбіня | 2,65 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 3,75 км² |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
Шчы́бат — возера ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці, за 10 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, за 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Старое Лядна, у басейне ракі Ула, каля аўтамабільнай дарогі М3.
Плошча паверхні возера 0,45 км². Даўжыня 2,52 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Найбольшая глыбіня 6,1 м, сярэдняя — 2,65 м. Даўжыня берагавой лініі 6,67 км. Аб’ём вады ў возеры 2,75 млн м³. Плошча вадазбору 3,75 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 20 м, стромкія, месцамі спадзістыя, пад лесам. Берагавая лінія звілістая. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, месцамі вышынёй 0,5 м. На захадзе выцякае ручай у возера Лядна.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — С. 398. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план / Редактор: С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-46. Выданне 1980 года. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)
