Янка (возера)

(Пасля перасылкі з Возера Янка)
Янка
Каардынаты: 55°26′06,36″ пн. ш. 27°00′32,50″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 133,5[1] м
Даўжыня 1,5 км
Шырыня 0,18 км
Плошча 0,24 км²
Даўжыня берагавой лініі 3,25 км
Плошча вадазбору 29,2 км²
Янка (Беларусь)
Янка
Янка
Янка (Віцебская вобласць)
Янка
Янка

Я́нка — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Янка на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Плошча паверхні возера 0,24 км². Даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,18 км. Даўжыня берагавой лініі 3,25 км. Плошча вадазбору 29,2 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 2—3 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Возера праточнае. Працякае рака Янка і злучае з возерам Багданаўскае.

Каля возера вёска Мілашкі.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-19. (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]