Янкішкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Янкішкі)
Янкішкі
Морфаметрыя
Даўжыня 0,8 км
Шырыня 0,3 км
Плошча 0,18 км²
Аб’ём 0,00022 км³
Даўжыня берагавой лініі 1,95 км
Найбольшая глыбіня 2,5 м
Сярэдняя глыбіня 1,2 м
Басейн
Плошча вадазбору 15,6 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Янкішкі (Беларусь)
Янкішкі
Янкішкі
Янкішкі (Віцебская вобласць)
Янкішкі
Янкішкі
Map

Я́нкішкі, Янкішскаевозера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Камайка, у 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Сакуны, у 1 км ад вёскі Янкішкі.

Плошча паверхні 0,18 км². Даўжыня возера 0,8 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Найбольшая глыбіня 2,5 м, сярэдняя 1,2 м. Плошча вадазбору 15,6 км². Аб'ём вады 0,22 млн. м³. Даўжыня берагавой лініі 1,95 км.
Катлавіна возера выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 6—10 м, спадзістыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі на поўначы возера нізкія, у астатняй частцы высокія, зліваюцца са схіламі катлавіны. Дно плоскае, выслана ілам.

У возера ўпадаюць ручаі і выцякае ручай у раку Камайка. Зарастае амаль па ўсё плошчы. Сярод раслін: рдзест, гарлачыкі, аер, трыснёг, чарот.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
  • Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / Рэдкал. : Г. П. Пашкоў [і інш.]. Мн., 2007.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 34. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)