Войса (возера)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Войса
Каардынаты: 55°40′32,68″ пн. ш. 27°05′43,66″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вышыня над узроўнем мора 129,6 м
Даўжыня 3,75 км
Шырыня 1,6 км
Плошча 4,88 км²
Аб'ём 0,01416 км³
Даўжыня берагавой лініі 15,2 км
Найбольшая глыбіня 9,1 м
Сярэдняя глыбіня 4,5 м
Плошча вадазбору 249 км²
Войса (Беларусь)
Войса
Войса

Войсавозера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка, за 4 км на паўночным усходзе ад горада Браслаў. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Плошча паверхні 4,88 км². Найбольшая глыбіня 9,1 м. Даўжыня 3,75 км. Найбольшая шырыня 1,6 км. Даўжыня берагавой лініі 15,2 км. Аб′ём вады 14,16 млн. м³. Плошча вадазбору 249 км².
Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны высокія, абразійныя, на поўначы і захадзе спадзістыя, месцамі забалочаныя. Берагавая лінія вельмі звілістая. У катлавіне вылучаюць цэнтральны плёс з плоскім дном і паўночны, заходні і паўднёвы, аддзеленыя астравамі або падняццямі. 4 астравы агульнай плошчай 0,11 км². Найбольныя глыбіні ў паўднёвым плёсе. На мелкаводдзі дно пясчанае, глыбей выслана глеем.

Расліннасць каля берагоў утварае перарывістую паласу шырынёй 15—20 м да глыбіні 2—4 м. Злучана пратокамі з азёрамі Струста і Неспіш.

На паўночным беразе вёска Зарэчча.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
  • Шидловский К. С. Браславские озёра: Путеводитель по зоне отдыха Браслав. — Мн.: Полымя, 1989. — С. 25, 26. — 63 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-345-00063-8.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 16, 46. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]