Войская (Камянецкі раён)
Аграгарадок
Войская
| ||||||||||||||||||||||||
Во́йская[3] (трансліт.: Vojskaja, руск.: Войская) — аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Войскага сельсавета. Размешчаны за 400 м ад левага берагу ракі Крывуля, непадалёк ад яе вытоку, за 15 км на захад ад Каменца, за 47 км на поўнач ад Брэста, за 19 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Брэст — Беласток. Па паўночнай мяжы вёскі праходзіць аўтадарога Высокае — Кобрын (Р102).
З'яўляецца цэнтрам калектыўнага сялянскага аб'яднання «Колас».
Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
У вёсцы працуе сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, амбулаторыя, камбінат бытавога абслугоўвання, аддзяленне сувязі, дзіцячы сад, 4 крамы, малітоўны дом евангельскіх хрысціян-баптыстаў, Свята-Троіцкая царква. Курганны могільнік крывічоў (датуецца XI—XII стагоддзяў).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
- канец XVI ст.: двор ў Берасцейскім павеце ВКЛ, шляхецкая ўласнасць.
- 1751—1775: пабудавана драўляная Свята-Троіцкая царква.
- 1795: у выніку 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у Расійскай імперыі.
- 1-я палова XIX ст.: маёнтак і аднайменная вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні, уласнасць памешчыкаў Бухавіцкіх.
- 1833: паводле 8-й рэвізіі ў вёсцы 2 двары, 18 наяўных сялянскіх душ, 22 дзесяціны ворыўнай зямлі, 6 дзесяцінаў сенакосу. Памешчыку належала 60 дзесяцінаў зямлі.
- 1845: паводле інвентару маёнтак знаходзіўся ў закладзе ў двараніна Міхаіла Радзевіча, 121 дзесяціна зямлі. У склад маёнтку ўваходзілі вёскі Войская і Пераходы.
- з 1850-х: сяло, цэнтр воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні.
- 1857: згодна 10-й рэвізіі налічвалася 48 рэвіскіх душ, дзяржаўная ўласнасць.
- 1885: у сяле 13 двароў, 152 жыхары, дзейнічалі валасное ўпраўленне, школа, карчма. За 4 вярсты ў Лісоўчыцах працаваў цагельны завод.
- 1890: маёнтак належаў Войцаху Багуслаўскаму; у сяле 126 дзесяцінаў сядзібнай і ворыўнай зямлі, 21 дзесяціна лугу; мясцоваму царкоўнаму прыходу належала 93 дзесяцінаў зямлі.
- 1897: паводле перапісу ў сяле 18 двароў, 143 жыхары, царква, народнае вучылішча, валасное ўпраўленне, хлебазапасны магазін, 2 ветраныя млыны, кузня, карчма.
- 1905: 197 жыхароў, у народным вучылішчы 62 вучні.
- 1921: у выніку Польска-савецкай вайны ў складзе Польшчы.
- 1923: цэнтр гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства, 41 двор, 258 жыхароў.
- 1926—1927: дзейнічаў гурток Беларускай сялянска-работніцкай грамады.
- 1928: у Ратайчыцкай гміне таго ж павету і ваяводства міжваеннай Польшчы.
- 1939: у выніку Пакту Молатава-Рыбентропа ў складзе Брэсцкай вобласці БССР.
- 1940: 52 двары, 348 жыхароў, пачатковая школа, хата-чытальня. Цэнтр сельсавета Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. У склад сельсавета ўваходзілі 13 паселішчаў, 410 двароў, 1887 жыхароў. На тэрыторыі сельсавета (57 км²) працавалі 6 пачатковых школ, 6 ветраных млыноў.
- 1948: у 7-гадовай школе 74 вучні.
- 1949: арганізаваны калгас імя Чапаева.
- 1954: у Агародніцкім сельсавеце(бел. (тар.)) бел..
- 1960: 238 жыхароў.
- 1964: зноў цэнтр Войскага сельсавета.
- 1970: 247 жыхароў, цэнтр калгаса «Беларусь».
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Свята-Троіцкая царква з брамай-званіцай (1751)[4]. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
У 1,8 км на паўднёвы захад, 0,4 км ад хутара Прыходы знаходзіцца курганны могільнік перыяду ранняга Сярэднявечча, датаваны XI-XII стагоддзямі.
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Іван Сцяпанавіч Гулько (нар. 1924) — беларускі вучоны ў галіне медыцынскай рэабілітацыі, выдатнік аховы здароўя.
- Плакід Янкоўскі — беларускі і польскі пісьменнік.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0303-0. С. 24
- ↑ 2,0 2,1 Белпошта(руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Вайска́я
- ↑ Войская (Камянецкі раён) на сайце Radzima.org
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Войская (Камянецкі раён) на Вікісховішчы |
---|
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0303-0. С. 24.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Войская (Камянецкі раён)