Войтаўска-лаўніцкі суд
Выгляд
Во́йтаўска-ла́ўніцкі суд — адзін з мясцовых судоў для гарадскога насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага. Дзейнічаў у гарадах, якія мелі грамату на магдэбургскае права. Яго юрысдыкцыі падлягалі мяшчане.
У склад суда ўваходзілі войт і лаўнікі. Старшынёй судовага пасяджэння быў войт ці ландвойт. Ад памераў горада залежала колькасць лаўнікаў.
Справа таксама разглядалася, калі ў судовай спрэчцы ў якасці істца выступаў жыхар горада, які не меў прывілея на магдэбургскае права, або феадал ці залежны ад яго чалавек.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Т. І. Доўнар. Войтаўска-лаўніцкі суд // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 257. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).