Войцех Вялёндка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Войцех Вялёндка
Род дзейнасці: рэдактар, гісторык, перакладчык, геральдыст
Дата нараджэння: 1749
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1822
Месца смерці:

Войцех Вінцэнт Вялёндка (польск.: Wojciech Wincenty Wielądko; 1749 — 1822) — польскі геральдыст, аўтар першай друкаванай кулінарнай кнігі на польскай мове «Кухар дасканалы» (1783), да канца 1-й трэці XIX ст. шырока вядомай і ў Беларусі (папраўленае выданне 1808 года згадваецца ў тым ліку ў эпічнай паэме Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш», але змешваецца з іншымі кулінарнымі кнігамі, перш за ўсё, з Compendium ferculorum Станіслава Чарнецкага). В. Вялёндка арыентаваўся пераважна на касмапалітычныя французскія ўзоры, але шляхецкая кухня Рэчы Паспалітай таксама шырока прадстаўленая ў гэтай кнізе; тут ўпершыню пісьмова зафіксаваны рэцэпт зразаў. У 1830-х кніга В. Вялёндкі як пісьмовая крыніца кулінарных ведаў у Беларусі і Літве саступіла першынства кнігам Яна Шытлера.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белы А. Войцэх Вінцэнты Вялёндка // Праект «Наша ежа»