Войцех Ежы Хас
| Войцех Ежы Хас | |
|---|---|
| польск.: Wojciech Jerzy Has | |
| | |
| Дата нараджэння | 1 красавіка 1925[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 3 кастрычніка 2000[1][2][…] (75 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Jadwiga Has[d] |
| Адукацыя | |
| Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, настаўнік |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0367860 |
Войцех Ежы Хас (польск.: Wojciech Jerzy Has; 1 красавіка 1925[1][2][…], Кракаў[3][4] — 3 кастрычніка 2000[1][2][…], Лодзь[5]) — польскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 1 красавіка 1925 года ў Кракаве.
Перарваную пачаткам вайны вучобу працягнуў у ваенныя гады, спачатку ў Кракаве ў навучальнай установе па камерцыі, а пасля — у мастацкай школе (Szkołа Przemysłu Artystycznego) на аддзяленні графікі. Пасля школы ўладкаваўся працаваць у шахту. У 1943 годзе нядоўга адпрацаваў у кніжным выдавецтве.
У 1945 годзе паступіў у акадэмію прыгожых навук у Кракаве і вучыўся там да 1947 года. У той самы час наведваў лекцыі па кінавытворчасці, якія скончыў у 1946 годзе і пачаў працу на студыі дакументальных фільмаў. У 1951—1956 працаваў на кінастудыі «Асвета» ў Лодзі, здымаючы дакументальныя фільмы. З 1955 года працаваў разам з групай кінарэжысёраў «Русалка» («Syrena»), далей у «Ілюзіёне» («Iluzjon») і з 1958 года — з гуртом «Камера». У 1981—1987 гадах быў кіраўніком мастацкага калектыву «Ронда». У 1987—1989 гадах — член камітэта кінематаграфіі.
З’яўляўся навуковым работнікам Дзяржаўнай вышэйшай школы кінематаграфіі, тэлебачання і тэатра імя Л. Шылера ў Лодзі — PWSFTviT («Państwowa Wyższa Szkoła Filmowa, Telewizyjna i Teatralna im. Leona Schillera w Łodzi»). У 1989—1990 гадах — дэкан факультэта школы. У 1990—1996 гадах — рэктар. Пры Дзяржаўнай вышэйшай школы кінематаграфіі, тэлебачання і тэатра імя Л. Шылера існавала мастацкая студыя «Indeks», якую Войцех Хас патраніраваў і з’яўляўся яе дырэктарам.
Памёр 3 кастрычніка 2000 года ў Лодзі. Пахаваны на «Алеі заслужаных» на камунальных могілках Долы ў Лодзі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Войцех Ежы Хас