Волат (дуб)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Волат, дуб)

Волат — велізарны свяшчэнны дуб, які да 1880 года рос на Мінскім капішчы.

Дуб знаходзіўся ў цэнтры кампазіцыі: з аднаго боку ад дуба стаяў валун «Дзед», а з другой — ахвярнік (алтар) з агнём. Яго ствол маглі ахапіць толькі чатыры чалавекі, верхавіна яго была сухая, ствол з вялікім дуплом. Пад Волатам маліліся і вешалі на яго ахвярныя ручнікі[1], а жалуды з яго лічыліся святымі[2].

У 1880 годзе, перад святкаваннем 900-годдзя хрышчэння Русі, царскія ўлады паспрабавалі спыніць правядзенне язычніцкіх службаў. Прарочы дуб «Волат» быў спілаваны, свяшчэнны агонь патушаны[3].

Зноскі

  1. Харэўскі С. Прамоўленнае: Выдавецтва Зміцер Колас. — Мінск, 2008. С. 92—93
  2. Людміла Дучыц. Культавыя дрэвы ў Беларусі
  3. Мінск: Музей валуноў