Волга-Днепр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Волга-Днепр
ІАТА
VI
ІКАА
VDA
Пазыўны
Volga
Дата заснавання 22 жніўня 1990
Порт прыпіскі Ульянаўск
Памер флота 13
Кірункі 44
Уладальнік ГК «Волга-Днепр»
Штаб-кватэра Ульянаўск, Расія
Кіраўніцтва Аляксей Ісайкін
(Прэзідэнт групы кампаній)
Ігар Аксёнаў
(Генеральны дырэктар)
Сайт: volga-dnepr.com

«Волга-Днепр» — расійская грузавая авіякампанія. Заснавана 22 жніўня 1990 года ў горадзе Ульянаўск[1].

Кароткая характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Авіякампанія спецыялізуецца на авіяперавозках звышцяжкіх і негабарытных грузаў самалётамі Іл-76ТД-90ВД і Ан-124-100[2].

Уваходзіць у міжнародную групу кампаній «Волга-Днепр».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Акцыянернае таварыства «Волга-Днепр» заснавана ў жніўні 1990 года. На момант стварэння акцыянерамі кампаніі з’яўляліся: Ульянаўскі авіяцыйна-прамысловы комплекс імя Д. Ф. Усцінава (ЗАТ «Авиастар-СП»), машынабудаўнічае КБ ЗМКБ «Прогресс» і АНТК імя А. К. Антонава (Кіеў, Украіна).

Офісны будынак «Волга-Днепр» (Ульянаўск).

У пачатку 1991 года ў эксплуатацыю авіякампаніі паступіў Іл-76, а ў жніўні — першы Ан-124, які стаў пасля асноўным самалётам кампаніі. У снежні «Волга-Днепр» зарэгістравана ў Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО), кампаніі прысвоены код VDA.

17 верасня 1991 года адбылося падпісанне кантракту аб стварэнні сумеснага брытана-савецкага прадпрыемства «Хевіліфт-Волга-Днепр Лімітэд».

У сакавіку 1992 года адкрываюцца маршруты міжнародных перавозак, першы палёт выкананы з аэрапорта Ульянаўск-Усходні ў Сафію.

У красавіку таго ж года «Волга-Днепр» атрымала статус «асацыяванага члена» IATA.

АНЦ «Карпаратыўны універсітэт» (Волга-Днепр).

У лістападзе 1993 года «Волга-Днепр» стала членам Міжнароднай авіягрузавой асацыяцыі (TIACA)[3], у ліпені 1994 года ўключана ў рэестр афіцыйных перавозчыкаў ААН.

У 1994 годзе з’явіўся АМН — аддзел «Міжнароднае навучанне», цяпер авіяцыйна навучальны цэнтр (АНЦ) «Карпаратыўнага універсітэта»[4].

У лістападзе 1996 года адкрыты пасажырскія перавозкі па маршруце Ульянаўск — Масква на самалётах Як-40.

«Волга-Днепр» была адзінай авіякампаніяй, чые Самалёты выкарыстоўваліся для транспарціроўкі грузаў у Афганістан для сіл ISAF. З моманту пачатку кампаніі па звяржэнні рэжыму Талібан у Афганістане, авіякампанія прымае актыўны ўдзел у інтэрвенцыі ў краіну[5].

Са студзеня па сакавік 2004 года шэсць самалётаў Ан-124 кампаніі «Волга-Днепр» удзельнічалі ў перакіданні з Японіі ў Кувейт тэхнікі японскага вайсковага кантынгенту ў Іраку[6].

З 2006 года займаецца транспарціроўкай грузаў для NATO па кантракце, заключаным у рамках пагаднення SALIS (Strategic Airlift Interim Solution).

У кастрычніку 2011 года кампанія адкрыла сваё прадстаўніцтва ў Японіі.

У верасні 2015 года набыты два самалёта Ан-124-100, якія раней эксплуатаваліся авіякампаніяй «Полёт»[7].

Група кампаній[правіць | правіць зыходнік]

Авіякампанія ўваходзіць у групу кампаній «Волга-Днепр». Акрамя яе туды ўваходзяць авіякампанія AirBridgeCargo, якая ажыццяўляе рэгулярныя грузавыя перавозкі на самалётах сямейства Boeing 747, авіякампанія «Атран», якая ажыццяўляе рэгулярныя грузавыя перавозкі на самалётах сямейства Boeing 737, кіруючая кампанія, страхавая кампанія, кампанія па аўтамабільнай дастаўцы, кампаніі па рамонце самалётаў і г. д.

Флот[правіць | правіць зыходнік]

АН124-100 авіякампаніі «Волга-Днепр»
Іл-76ТД-90ВД авіякампаніі «Волга-Днепр»

Па стане на ліпень 2021 года памер флоту ТАА «Авіякампаніі Волга-Днепр» складае 13 самалётаў:

Паветраны флот авіякампаніі Волга-Днепр
Тып самалёта У эксплатацыі Заказана Заўвагі
Ан-124-100 7
Ан-124-100-150 2
Іл-76ТД-90ВД 4
Усяго 13 0

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

У 1998, 1999, 2000 гадах авіякампанія ганаравана прэміяй «Крылы Расіі».

Кастрычнік 2009 года — «BACA Excellence Awards», у намінацыі «Лепшая грузавая чартарная авіякампанія» (Best Cargo Charter Airline)[8].

5 красавіка 2010 года дыпламант у намінацыі «грузавы перавозчык года».

У 2013 годзе сёмы раз становіцца лаўрэатам прэміі «Крылы Расіі» (намінацыя «Авіякампанія года — грузавы перавозчык на ўнутраных і міжнародных паветраных лініях»).

У тым жа годзе — срэбраны прызёр федэральнага конкурсу «Расійская арганізацыя высокай сацыяльнай эфектыўнасці» (намінацыя «За фарміраванне здаровага ладу жыцця ў арганізацыях вытворчай сферы»).

Авіяцыйныя здарэнні[правіць | правіць зыходнік]

  • 23 ліпеня 1992 года паблізу сталіцы Македоніі горада Скоп’е пацярпеў катастрофу транспартны самалёт Ан-12. Усе восем членаў экіпажа загінулі.[9]
  • 26 лютага 2013 года ў міжнародным аэрапорце Казань самалёт Ан-124-100 авіякампаніі пры руленні на стаянку за машынай суправаджэння пашкодзіў левай законцоўкай крыла самалёт Як-42, які знаходзіўся на стаянцы. Па выніках расследавання, асноўнымі прычынамі інцыдэнту сталі парушэнне галоўным аператарам аэрапорта тэхналогіі прыёму і выпуску паветранага судна тыпу Ан-124.[10]
  • 13 лістапада 2020 года ў міжнародным аэрапорце Новасібірска — «Талмачова», самалёт АН-124-100 авіякампаніі пры аварыйнай пасадцы выкаціўся за межы ВПП. Пацярпелых няма.[11]

Тэрарыстычны акт у Бамако (Малі)[правіць | правіць зыходнік]

20 лістапада 2015 года ў ходзе тэрарыстычнай атакі на гатэль у сталіцы Малі Бамако былі забітыя шасцёра супрацоўнікаў кампаніі (штурман, бортрадыст, бортінжынер, бортаператар і два авіятэхніка). Яшчэ шасцёра чалавек знаходзіліся ў гасцінічных нумарах і выратаваліся. Усе яны з’яўляліся членамі экіпажа самалёта, які прыбыў у афрыканскую дзяржаву 19 лістапада з Нарвегіі пры выкананні рэйса па дастаўцы будаўнічай тэхнікі[12].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]