Перайсці да зместу

Волжскі праезд (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Волжскі
Мінск
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Заводскі
Гістарычны раён Пасёлак Аўтазавода
Працягласць 120 м[1][2]
Рух двухбаковы[3]
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Аўтазаводская
Тралейбусныя маршруты 16, 17, 26, 49, 50, 92
Аўтобусныя маршруты 87с
Паштовы індэкс 220021[4]
на Яндэкс.Картах

Волжскі праезд — праезд у Заводскім раёне Мінска. Названы ў гонар ракі Волга, як і аднайменная вуліца. Ідзе ад скрыжавання з Радыяльнай вуліцай у тупік у бок вуліцы Чалюскінцаў. Перасякае Украінскую вуліцу. Забудова праезду выключна сядзібная[5].

  • Дом 8. Праваслаўны храм Уладзімірскай іконы Божай Маці[6], які быў пабудаваны на участку святара Аляксандра Рудчанкі і пачаў дзейнічаць у 1991 г[7].