Волма (прыток Іслачы)
| Волма | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 44 км |
| Басейн | 177 км² |
| Расход вады | 1,3 м³/с (у вусці) |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | на паўднёвы ўсход ад вёскі Шчэпкі |
| • Каардынаты | 53°52′42″ пн. ш. 26°58′52″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Іслач |
| • Месцазнаходжанне | каля хутара Рудня |
| • Каардынаты | 53°57′49,50″ пн. ш. 26°42′12,50″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 3 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Іслач → Заходняя Бярэзіна → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Мінская вобласць |
| Раёны | Дзяржынскі раён, Валожынскі раён |
Во́лма, Валмянка[1] — рака ў Дзяржынскім і Валожынскім раёнах Мінскай воласці Беларусі, левы прыток ракі Іслач (басейн Нёмана).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле М. Фасмера, назва ракі Волма роднасная ст.-інд. ūrmís «хваля», авест. varəmi- «хваля», ст.-в.-н. walm «гарачыня», англас. wielm «кіпенне, хваля, цячэнне»[2].
Паводле Э. Мурзаева, назва Волма ад беларускага народнага геаграфічнага тэрміна волма «упадзіна», «паглыбленне», волміна «катлавіна», «вільготная ўпадзіна, якая паросла травой»[3].
Паводле В. Жучкевіча, назва Волма паходзіць ад тэрміна волма «упадзіна ў пойме ракі», «пераўвільготненая прытэрасная паласа»[4].
Паводле У. Тапарова, назва Волма магла б адпавядаць ці прус. Wolmen, ці пруск. Almoyn, літ. almė «гной», almėti, elmėti «сачыцца», «струменіцца», літ. Almajà, Almajas, Elmė і да т. п.[5].
Па іншы бок нёманска-дняпроўскага водападзелу другая Волма, прыток бярэзінскай Свіслачы. Па розныя бакі гэтага водападзелу таксама разнесеныя рэкі з назвамі Уса, Уша, Свіслач.
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня ракі складае 44 кіламетры. Плошча вадазбору — 177 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні — 3 м/км. Сярэдні расход вады — 1,3 м³/с. Рака пачынаецца ў напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Шчэпкі Дзяржынскага раёна. Упадае ў Іслач каля хутара Рудня (Валожынскі раён). Вадазбор на заходніх схілах Мінскага ўзвышша. Даліна ракі ў вярхоўі звілістая, трапецападобная, ніжэй вёскі Дудка Валожынскага раёна скрынкападобнай формы. Шырыня даліны складае 0,5—0,7 км. Схілы даліны спадзістыя і ўмерана стромкія, вышынёй 10—20 метраў. Пойма ракі пад лугам. Шырыня поймы складае 20—50 метраў у вярхоўі і 120—200 метраў у ніжнім цячэнні. Рэчышча звілістае, каналізаванае ў верхнім цячэнні. Шырыня ракі ў межань складае 6—10 метраў. Берагі стромкія і абрывістыя. Рака выкарыстоўваецца ў якасці водапрыёмніка меліярацыйных сістэм.
На рацэ гарадскі пасёлак Івянец. Каля ракі аграгарадок Волма, вёскі Зуёўка, Дзянісаўшчына, Валмечка (Дзяржынскі раён), Вірлавічы (Стаўбцоўскі раён), Дудка, Шыкуці, Замасцяны, Старынкі (Валожынскі раён). Каля аграгарадка Волма на рацэ плаціна і сажалка.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ ЭПБ 1983.
- ↑ Фасмер М.. Этимологический словарь русского языка. Т. 1. Москва, 1986. С. 339.
- ↑ Мурзаев Э. М.. Словарь народных географических терминов. Москва, 1984. С. 126.
- ↑ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 56.
- ↑ Топоров В. Н. О северо-западнорусском локусе балтийской гидронимии (из цикла «По окраинам Древней Балтии») // Res Balticae. — 1995. — С. 21.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Волма, Валмянка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 265. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 485. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия (руск.) / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 141. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 12—13. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область (руск.) / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 16—17. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика речной сети Минской области. Описание истоков рек в Минской области Архівавана 20 кастрычніка 2016. (руск.)