Волта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Волта
Рака Волта ў ніжнім цячэнні
Рака Волта ў ніжнім цячэнні
Характарыстыка
Даўжыня 32 км
Плошча басейна 207 км²
Басейн Заходняя Дзвіна
Басейн рэк Балтыйскае мора
Расход вады 1,5 м³/с
Вадацёк
Выток
 · Вышыня 141,0 м
 · Каардынаты 55°32′35,30″ пн. ш. 27°49′40,60″ у. д.HGЯO
Вусце Заходняя Дзвіна
 · Каардынаты 55°47′47,40″ пн. ш. 27°43′19,25″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,3 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Раён Мёрскі раён
Волта (Віцебская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце
Commons-logo.svg Волта на Вікісховішчы

Во́лта — рака ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Заходняя Дзвіна.

Даўжыня 32 км. Плошча вадазбору 207 км². Сярэдні расход вады ў вусці 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 м/км.

Выцякае з возера Белае ў межах ландшафтнага заказніка «Ельня», цячэ па заходняй частцы Полацкай нізіны. Упадае ў Заходнюю Дзвіну за 2 км ніжэй ад вёскі Пуцінава.

Даліна трапецападобная (шырыня 200—500 м), у верхняй частцы невыразная. Пойма ў вярхоўях зліваецца з прылеглай мясцовасцю, у сярэднім і ніжнім цячэнні перарывістая, шырыня яе 100—150 м. У верхнім цячэнні рэчышча каналізаванае. У Волту ўпадае пратока без назвы з возера Грэцкае[1]. У басейне ракі знаходзяцца азёры Акністае, Жучына, Таболкі, Лебядзінае, Вялікае, Курганістае.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8 — С. 265.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 10, 18. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 
  • Ліст карты N-35-20. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]