Волчас (рака)
Волчас | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | на паўночны ўсход ад вёскі Доўгавічы |
• Каардынаты | 53°56′34″ пн. ш. 31°20′16″ у. д.HGЯO |
Вусце | Сож |
• Каардынаты | 53°35′34″ пн. ш. 31°31′55″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Сож → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Раёны | Мсціслаўскі раён, Чэрыкаўскі раён, Крычаўскі раён |
![]() ![]() |
|
![]() |
Волчас (Воўчаса) — рака ў Мсціслаўскім, Чэрыкаўскім і Крычаўскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).
Назва[правіць | правіць зыходнік]
Назва балцкага паходжання, пачатковая форма назвы — *Vilkesà (Вількеса́)[1].
Поўны гідранімічны адпаведнік — назва літоўскай рэчкі Vilkesà (на поўначы ад Вільнюса)[2].
Гідранімічны фармант -es- таксама ў такіх балцкіх гідронімах на Верхнім Падняпроўі і Верхнім Падзвінні, як Akesà (> Ачоса), Laukesà (> Лучоса), Velesà (Веляса )[3][4]. Ён шырока прысутны ў літоўскім назва- і словаўтварэнні: žalias «зялёны» — žalesà «зеляніна; зяленіва», rudas «руды» — Rudesa «Рудая (рака)»[5][6].
Па-за тэрыторыяй Літвы назву Воўчаса (Вількеса́) можна аднесці да гідранімічнай спадчыны балтаў Пасожжа і сумежных тэрыторый. На Пасожжы такога ж паходжання, што і назва Воўчаса, назва ракі Аўчоса (прыток сожскай Басі), а на поўдні ад іх — назвы рэчак Вовчасова і Вовчасок (прытокі ракі Верэсня, на правабярэжжы Прыпяці ў яе ніжнім цячэнні), возера Вовчас / Овчес (на Падзесенні, ля дзесенскай рэчкі Віць каля горада Ноўгарад-Северскі)[7].
Для ўсіх гэтых гідронімаў аднаўляецца форма тыпу *Vilkesà. Значэнне гэтай назвы — «Ваўчыная (рака)», ад агульнабалцкага *vilkas, якое далей да індаеўрапейскага *u̯l̥ku̯os[8].
Блізкую балцкую «ваўчыную» назву магла мець і рака Сож. Менавіта вакол буйнога Сажа канцэнтруюцца гэтыя чатыры «ваўчыныя» рачныя назвы, разам з Воўчасай. Сожская назва таксама «ваўчыная», але фінская, звязаная з ліўскім suž, эстонскім suzi, фінскім susi «воўк»[9][10]. Яна мела ўзнікнуць на сожскіх вярхоўях, куды распаўсюджваўся ўплыў фіна-вугорскай па паходжанні археалагічнай культуры ямачна-грабенчатай керамікі. У пачатку сярэдняга неаліту (4400—4200 гг. да н.э.) яна насунулася з паўночнага ўсходу на тэрыторыю протабалтаў (нарвенская і нёманская археалагічныя культуры). Яе пашырэнне запынілася, крыху не даходзячы да Дзвіны, фрагментарна яе фіксуюць і на поўдні ад Дзвіны, у тым ліку на нарачанска-аўкштайцкім Паазер’і[11]. Імаверна, сам Сож або адзін з яго прытокаў у верхнім цячэнні меў балцкую «ваўчыную» назву, якая была перакладзеная прыхаднямі фінамі і пазней пашырылася і на ўсё цячэнне Сажа.
Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]
Агульная даўжыня 80 км, у Крычаўскім раёне 47 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.
Пачынаецца з балота на паўночным усходзе ад вёскі Доўгавічы (Мсціслаўскі раён). Рэчышча ў межах Крычаўскага раёна прыроднае. Мае прытокі: ручай Глінец[12], рака Яленка (справа)[13], ручаі (вёска Вародзькаў 1), працягласць якога 6,0 км і Язвітка (злева).
Зноскі
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 181.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 384.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 155—156, 168, 181, 194—195.
- ↑ K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. С. 544—545, 547, 608.
- ↑ P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 311—314.
- ↑ S. Ambrazas. Daiktavardžių darybos raida II. Vilnius, 2000. С. 30, 99.
- ↑ Гідронімія України в її міжмовних і міждіалектних зв’язках. — К., 1981. — С. 72—73.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1179.
- ↑ K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. P. 541.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 208.
- ↑ A. Girininkas. Baltų kultūros ištakos II. Klaipėda, 2011. С. 102—107.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 459. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.