Вольга Міхайлаўна Іпатава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вольга Іпатава)
Вольга Іпатава
VolhaIpatava.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 студзеня 1945(1945-01-01) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, перакладчыца, грамадская дзяячка
Гады творчасці з 1959
Кірунак проза, паэзія
Жанр гістарычная проза
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны Ордэн «Знак Пашаны» Медаль да стагоддзя БНР

Во́льга Міха́йлаўна Іпа́тава (нар. 1 студзеня 1945, Мір, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская пісьменніца, перакладчыца, грамадскі дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і служачых. Пасля смерці маці выхоўвалася ў дзіцячым доме (1956—1961). У 1961 годзе скончыла ў Гродне сярэднюю школу № 7 і паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1963 г. перавялася на завочнае аддзяленне (скончыла ў 1967).

Працавала настаўніцай у вёсцы Руба на Віцебшчыне, таваразнаўцам у Віцебскім абласным кнігагандлі (1964), інструктарам, загадчыкам сектара ў Гродзенскім гаркаме камсамола (1965—1968), рэдактарам на абласной студыі тэлебачання (1968—1970). У 1970—1973 гг. — літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва», затым літкансультант газеты «Чырвоная змена». У 1975—1978 гг. — аспірантка Літаратурнага інстытута ў Маскве. У 1978—1979 зноў працавала літкансультантам у «Чырвонай змене». У 1985—1989 гг. — галоўны рэдактар літаратурна-драматычных перадач Беларускага тэлебачання. З 1989 года — загадчык аддзела, з 1990 года — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Спадчына»[1].

У 1991—1995 гг. Вольга Іпатава была галоўным рэдактарам газеты «Культура». З 1998 да 2001 года — намеснікам старшыні, а з 2001 да 2002 года — старшынёй Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», медалямі Францыска Скарыны і 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[2], з’яўляецца лаурэатам прэміі імя Барыса Кіта (2003), «Залаты апостраф» (2006, за аповесць «Апошняя ахвяра свяшчэннага дуба»), прэміі імя Міколы Ганька (2009, за «вялікую асветніцкую працу і прапаганду духоўных дасягненняў беларускай эміграцыі ў Канадзе») і інш. З’яўляецца ганаровым акадэмікам Міжнароднай акадэміі навук «Еўразія».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкуецца з 1959 года. Аўтар зборнікаў вершаў «Раніца» (1969), «Ліпеньскія навальніцы» (1973), «Парасткі» (1976), «Крыло» (1976, на рускай мове), зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Вецер над стромай» (1977, расійскае выданне, Масква, 1980, адзначана на Усесаюзным конкурсе імя М.Горкага, 1981), «Дваццаць хвілін з Немезідай» (1981), «Перакат» (1984), «Агонь у жылах крэменю» (1989), «Чорная княгіня» (1989), «За морам Хвалынскім» (1989), кніжак для дзяцей «Снягурка» (1974), «Казка пра Паўліна» (1983). Напісала тэлеп’есу «Давыд Гарадзенскі» (пастаўлена ў 1988).

У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш.

Творы Вольгі Іпатавай пераведзены на рускую, англійскую, нямецкую, узбекскую, балгарскую, польскую, славацкую, чэшскую мовы, а таксама на мову хіндзі.

Акрамя таго, Вольга Іпатава выступае ў друку з крытычнымі артыкуламі і публіцыстычнымі нататкамі, перакладае на беларускую мову творы рускіх, літоўскіх, украінскіх, узбекскіх, армянскіх пісьменнікаў, займаецца грамадскай дзейнасцю[3].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

«Раніца». Зборнік вершаў. 1969 г.

«Ліпеньскія навальніцы». Зборнік вершаў. 1973 г.

«Снягурка». Кніга для дзяцей. 1974 г.

«Парасткі». Зборнік вершаў. 1976 г.

«Вецер над стромай». Зборнік аповесцей і апавяданняў. 1977 г.

«Дваццаць хвілін з Немезідай». Зборнік аповесцей і апавяданняў. 1981 г.

«Казка пра Паўліна». Кніга для дзяцей. 1983 г.

«Перакат». Зборнік аповесцей і апавяданняў. 1984 г.

«Давыд Гарадзенскі». Тэлеп'еса. Пастаўлена ў 1988 г.

«За морам Хвалынскім». Зборнік аповесцей і апавяданняў. 1989 г.

Зноскі

  1. Вольга Іпатава // Беларускія пісьменнікі (1917—1990)…
  2. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
  3. Кароткі нарыс Архівавана 21 студзеня 2021. Сайт Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вольга Іпатава // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав.рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]