Вольга Аляксандраўна Санфірава
Вольга Аляксандраўна Санфірава | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 2 мая 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 снежня 1944 (27 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | авіяцыя |
Гады службы | 1941—1944 |
Званне | |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Во́льга Алякса́ндраўна Санфі́рава (2 мая 1917, Самара — 13 снежня 1944) — удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. Камандзір эскадрыллі 46-га гвардзейскага Таманскага Чырванасцяжнага ордэна Суворава начнога бамбардзіровачнага авіяцыйнага палка, гвардыі капітан. Герой Савецкага Саюза (23.2.1945, пасмяротна).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]В. А. Санфірава нарадзілася ў горадзе Самара. У сярэдзіне 1930-х гг. разам з сям’ёй пераехала ва Узбекістан у горад Новы Ургенч. Там скончыла 9 класаў школы. Пазней жыла ў горадзе Каломна (Маскоўская вобласць), працавала на заводзе і адначасова вучылася ў аэраклубе. Працавала ва Упраўленні санітарнай авіяцыі, з 1940 года — лётчыкам-інструктарам вучэбнай эскадрыллі Заходне-Сібірскага Упраўлення Грамадзянскай авіяцыі. Са снежня 1941 г. у Чырвонай Арміі. У 1942 годзе скончыла Батайскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. З мая 1942 г. В. А. Санфірава на фронце. Удзельнічала ў абароне і вызваленні Паўночнага Каўказа, Наварасійска-Таманскай, Кепчынска-Эльтыгенскай, Крымскай і Беларускай аперацый. Здзейсніла 630 начных баявых вылетаў з баявым налётам 875 гадзін.
У ноч на 13 снежня 1944 г. пры вяртання з баявога задання самалёт В. А. Санфіравай быў збіты ў раёне населенага пункта Дамаслаў (Польшча). Экіпаж пакінуў самалёт і прызямліўся на парашутах на міннае поле, дзе В. А. Санфірава загінула. Пахавана ў брацкай магіле ў горадзе Гродна (Беларусь).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка»
- Ордэн Леніна
- Ордэн Чырвонага Сцяга
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
- Ордэн Аляксандра Неўскага
- медалі
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- У гонар В. А. Санфіравай названы вуліцы ў гарадах Самара і Гродна.
- Помнік у Самары[1].
- Бюст у горадзе Каломна.
- Мемарыяльная дошка на будынку аэраклуба ў Каломне.
Зноскі
- ↑ Памятник лётчице Ольге Санфировой // Проект «Прогулки по Москве» Архівавана 2 кастрычніка 2012. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Санфірава Вольга Аляксандраўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 163. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вольга Аляксандраўна Санфірава на сайце «Героі краіны»
- Санфирова Ольга Александровна // Красные соколы нашей Родины (руск.)
- Ольга Александровна Санфирова // Управление государственной архивной службы Самарской области Архівавана 7 ліпеня 2014. (руск.)
- Памятник лётчице Ольге Санфировой // Проект «Прогулки по Москве» Архівавана 2 кастрычніка 2012. (руск.)
- Нарадзіліся 2 мая
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Нарадзіліся ў Самары
- Памерлі 13 снежня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Гродне
- Пахаваныя ў Гродне
- Ваенныя лётчыкі СССР
- Военачальнікі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Асобы
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Жанчыны ў войнах
- Жанчыны-авіятары