Вольга Дзмітрыеўна Акімава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вольга Дзмітрыеўна Акімава
Дата нараджэння 11 ліпеня 1883(1883-07-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 ліпеня 1969(1969-07-04) (85 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг
Навуковая сфера альгалогія
Месца працы Віцебскі педагагічны інстытут, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Навуковае званне дацэнт
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Ордэн Леніна

Вольга Дзмітрыеўна Акі́мава (11 ліпеня 1883, Полацкі павет, Віцебская губерня, Расійская імперыя — 4 ліпеня 1969) — беларусі вучоны-альголаг, адзін з першых даследчыкаў альгафлоры Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

А. Д. Акімава нарадзілася ў Полацкім павеце Віцебскай губерні. У 1906—1912 гг. скончыла Вышэйшую школу, Вышэйшыя прыродазнаўчыя курсы ў Пецярбургу. У 1921—1924 гг. асістэнт у Віцебскім настаўніцкім інстытуце, у 1938—1941 гг. дацэнт Віцебскага педагагічнага інстытута.

У 1924—1938 і 1943—1956 гг. працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (дацэнт кафедры батанікі, у 1931—1932 і 1943—1948 гг. дэкан біялагічнага факультэта).

А. Д. Акімава займалася даследаваннем альгафлоры, яе відавога складу, біямасы фітапланктону вадаёмаў Беларусі, у тым ліку, праводзіла гідрабіялагічныя даследаванні Заходняй Дзвіны ў раёне Віцебска.

У гады пасля Вялікай Айчыннай вайны была арганізатарам аднаўлення біялагічнага факультэта БДУ. За гэту працу ў 1953 г. ўзнагароджана ордэнам Леніна.

Навуковыя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Да флоры азёр Беларусі. // Вуч. зап. БДУ, 1936, № 28.
  • К флоре водорослей реки Западной Двины: Гидробиологические исследования реки Западной Двины в районе Витебска. // Уч. зап. БГУ. Серия биологическая, 1948, вып. 7.
  • Фитопланктон пойменных водоёмов и притоков Припяти. // Труды комплексной комиссии по изучению водоёмов Полесья, 1956.


Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Редкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1)
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл.