Вольга Канстаўцінаўна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вольга Канстаўцінаўна
Вольга Канстаўцінаўна
Партрэт Георгіяса Якавідыса, 1915
сцяг
2-я Каралева-кансорт Грэцыі
27 кастрычніка 1867 — 18 сакавіка 1913
Папярэднік: Амалія Ольдэнбургская
Пераемнік: Сафія Пруская
сцяг
Рэгентка Грэцыі(англ.) бел.
17 лістапада — 19 снежня 1920
Манарх: прастол вакантны
Папярэднік: Паўлас Кунтурыётыс
Пераемнік: рэгенцтва скасавана;
Канстанцін I як кароль Грэцыі
 
Дзейнасць: каралева-кансорт
Веравызнанне: праваслаўе
Нараджэнне: 27 жніўня (3 верасня) 1851(1851-09-03)
Паўлаўск
Смерць: 18 чэрвеня 1926(1926-06-18) (74 гады)
Рым
Род: Раманавы, Ольдэнбургі
Бацька: Канстанцін Мікалаевіч
Маці: Аляксандра Іосіфаўна
Муж: Георг I Грэчаскі
Дзеці: Канстанцін, Георг, Аляксандра, Мікалай, Марыя, Вольга, Андрэй, Хрыстафор
 
Аўтограф: Olga Constantinovna of Russia Signature.svg
 
Узнагароды:

Вялікая князёўна Вольга Канстаўцінаўна (22 жніўня [3 верасня] 1851, Паўлаўск — 18 чэрвеня 1926, Рым) — жонка другога грэчаскага караля Георга, рэгентка Грэцыі ў лістападзе — снежні 1920 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Унучка імператара Мікалая I, дачка яго сына Канстанціна Мікалаевіча і Аляксандры Іосіфаўны. Родная сястра паэта К. Р.. Бабуля Філіпа Эдынбургскага — жонка Лізаветы II.

Вольга Канстаўцінаўна да такой ступені захаплялася паэзіяй Міхаіла Лермантава, што склала хатняе выданне «Вытрымкі з сачыненняў Лермантава на кожны дзень года» з аўтографамі членаў рускай імператарскай фаміліі і некаторых замежных[1].

Шлюб караля Грэцыі Георга I з вялікай князёўнай адбыўся ў Санкт-Пецярбургу 15 (27) кастрычніка 1867 года. Шлюб, які ўмацаваў дыпламатычныя адносіны Грэцыі і Расіі і зблізіў два кіруючыя дамы, — адзін з поспехаў расійскай дыпламатыі. Умацаванне расійскіх пазіцый у гэтым важным Міжземнаморскім рэгіёне, тым больш напярэдадні пагрозы ваеннага канфлікту з Турцыяй, было надзвычай важным.

Каралева займалася дабрачыннасцю, заснавала ў Пірэі, у якім знаходзілася база расійскага флоту, ваенна-марскі шпіталь. Яна таксама адкрыла медыцынскія курсы для жанчын і сама наведвала іх. З пачаткам Першай сусветнай вайны прыехала ў Расію, працавала ў шпіталях, дапамагаючы параненым. Ад свайго бацькі Вольга атрымала ў спадчыну любоў да расійскага флоту, якую захавала на ўсё жыццё.

У разгар вайны балканскіх краін з Турцыяй, распачатай у 1912 годзе, кароль Георг I паў ахвярай тэрарыстычнага акту. Пасля яго гібелі каралева Вольга Канстаўцінаўна, знаходзячыся да рэвалюцыі ў Расіі, жыла ў тым ліку і ў Канстанцінаўскім палацы (Стрэльна), рэзідэнцыі Канстанцінавічаў.

У 1920 годзе, пасля смерці свайго ўнука Аляксандра і да паўторнага ўзыходжання на прастол свайго сына Канстанціна, выконвала абавязкі рэгенткі Грэцыі.

Сканала ў 1926 годзе. Першапачаткова цела было пахавана ў крыпце праваслаўнай царквы Раства Хрыстава і Мікалая Цудатворца ў Фларэнцыі (Грэчаскі каралеўскі дом выкарыстоўваў адно з памяшканняў крыпты ў якасці пахавальні для манархаў-выгнаннікаў)[2]. У 1936 годзе, пасля аднаўлення манархіі ў Грэцыі, адбылося перапахаванне рэштак каралевы Вольгі ў Татоі — сядзібе грэчаскіх каралёў у наваколлях Афін[3].

Дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Георг I, Вольга Канстаўцінаўна і іх старэйшыя дзеці

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Вялікія княгіні па нараджэнні

Шаблон:Рэгенты Грэцыі