Вольга Мікалаеўна Грамыка
| Вольга Мікалаеўна Грамыка | |
|---|---|
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Псеўданімы | Volha |
| Дата нараджэння | 13 верасня 1978 (47 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік навуковай фантастыкі |
| Гады творчасці | з 2002 |
| Мова твораў | руская |
| volha.ru | |
Вольга Мікалаеўна Грамыка (нар. 13 верасня 1978, Вінніца, Украіна) — беларуская пісьменніца. Піша на рускай мове.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася апоўначы з 13 на 14 верасня 1978 года ў Вінніцы. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці мікрабіялогія. Працавала ў адным з НДІ Мінска. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Замужам, мае сына.
Паводле звестак «Беларускага расследавальніцкага цэнтра», сужэнцам Вольгі Грамыка з’яўляецца беларускі бізнесмен Аляксандр Зайцаў[1].
Першыя кнігі былі напісаны ў жанры гумарыстычнага фэнтэзі, «Верныя ворагі» ў жанры гераічнага. Выдаецца з 2003 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Творы Вольгі Грамыка адрознівае іронія, часам пераходзячая ў сарказм. Галоўнымі героямі яе кніг з’яўляюцца персанажы, якія ў традыцыйнай фэнтэзі адносяцца да адмоўных: ведзьмы, вампіры, пярэваратні, драконы, тролі, манціхоры і іншыя. Дзве кнігі — «Плюс на мінус» і «Космабіёлухі» былі напісаны ў суаўтарстве з рыжскім пісьменнікам Андрэем Уланавым.
У Інтэрнэце вядомая пад псеўданімамі Ведзьма або Volha. Таксама фанаты творчасці Грамыка часта называюць яе ВБП, што значыць — Вялікая Беларуская (альбо Белорская — па месцы дзеяння некалькіх яе кніг) Пісьменніца.
Зноскі
- ↑ «Саший» Зайцев (у него опять ФК в Бресте) обходит санкции фирмой ксендза с молитвой от «демона войны» и фиктивно развелся с украинской женой, считающей их свадьбу унылым говном (руск.). Трыбуна (22 красавіка 2023). Праверана 22 мая 2024.
- Нарадзіліся 13 верасня
- Нарадзіліся ў 1978 годзе
- Нарадзіліся ў Вінніцы
- Выпускнікі біялагічнага факультэта БДУ
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі-фантасты Беларусі
- Пісьменнікі фэнтэзі Беларусі
- Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя
- Пісьменнікі фэнтэзі Расіі
- Пісьменнікі-фантасты Расіі
- Лаўрэаты прэміі «Зорны мост»
- Рускамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі Расіі XXI стагоддзя