Вольга Мікалаеўна Ляўко
Вольга Мікалаеўна Ляўко | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 мая 1947 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоны |
Навуковая сфера | археалогія |
Месца працы | Інстытут гісторыі НАН Беларусі |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Г. В. Штыхаў |
Узнагароды |
Во́льга Мікала́еўна Ляўко́ (нар. 21 мая 1947, вёска Астравок, Капыльскі раён, Мінская вобласць) — беларускі археолаг, доктар гістарычных навук (2000 г.), прафесар.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
У 1972 скончыла гістарычны факультэт Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна. 3 1970 да 1974 гг. — старшы лабарант, з 1974 да 1983 гг. малодшы навуковы супрацоўнік у Інстытута гісторыі АН Беларускай ССР. У 1980 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю «Витебск XIV—XVIII вв. (по археологическим данным)» (навуковы кіраўнік — Г. В. Штыхаў).
Загадчыца сектарам археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Вывучае гісторыю Віцебскай зямлі, матэрыяльную культуру XIV—XVIII ст. Даследавала старажытныя беларускія гарады (Віцебск, Орша, Гарадок, Талачын, Копысь), замкі (Езярышча, Смальяны, Шклоў), Куцеінскі (Орша) і Святадухаўскі (Віцебск) манастыры, гарадзішчы, курганныя могільнікі, селішчы паўночна-ўсходняй Беларусі эпохі жалеза і сярэдневякоўя. З 2015 года праводзіць раскопкі на археалагічным комплексе Кардон[1][2].
Творы[правіць | правіць зыходнік]
Кнігі[правіць | правіць зыходнік]
- Витебские изразцы XIV—XVIII вв. Мн., 1981.
- Витебск XIV—XVIII вв.: По археологическим данным: Автореф. дис. … канд. ист. наук: 07.00.06 / ЛГУ им. А. А. Жданова. — Л., 1980. — 19 с.
- Витебск XIV—XVIII вв. Мн., 1984.
- Экскурсия по древнему Витебску. Мн., 1984.
- Торговые связи Витебска в X—XVIII вв. Мн., 1989.
- Средневековое гончарство северо-восточной Белоруссии. Мн., 1992.
- Средневековая Орша и ее округа: (Ист.-археол. очерк). Орша, 1993.
- Средневековые территориально-административные центры северо-восточной Беларуси: Формирование и развитие / О. Н. Левко; Ин-т истории НАН Беларуси. — Мн.: Беларуская навука, 2004. — 278, [1] с. — ISBN 985-08-0602-8.
Артыкулы[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Медаль «За працоўныя заслугі»
- Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» [3]
Зноскі
- ↑ Археологи продолжат исследовать древнее поселение на Подвинье
- ↑ Сёлета раскопкі на археалагічным комплексе Кардон працягваюцца. Ёсць унікальныя знаходкі (фота)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 303 «Аб узнагароджанні». Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (25 жніўня 2017).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ляўко //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 21 мая
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Капыльскім раёне
- Дактары гістарычных навук
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Археолагі Беларусі
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
- Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь