Вольга Мікалаеўна Навумава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольга Мікалаеўна Навумава
Дата нараджэння 9 снежня 1929(1929-12-09) (94 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у

Вольга Мікалаеўна Навумава (9 снежня 1929, в. Стрэліца, Салігаліцкі раён, Кастрамская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1954 годзе. Працавала архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў у Казгарбудпраекце ў Алма-Аце. З 1975 года — галоўны архітэктар праектаў у Мінскпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1957 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У Алма-Аце ўдзельнічала ў праектаванні Палаца спорту (1966), аэравакзала (1975), карціннай галерэі імя Т. Р. Шаўчэнкі (1976), у стварэнні тыпавых праектаў школ (1974).

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): жылыя дамы ў мікрараёне Чыжоўка-3 (1978), 9-павярховы жылы дом і 12-павярховы будынак майстэрняў Мастацкага фонду БССР па вул. Сурганава, бібкалектар (1979), інтэрнат Мінскага радыётэхнічнага інстытута па вул. Усходняй, 9-, 12-павярховыя жылыя дамы па вул. Маякоўскага (1982) у Мінску.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]