Вольга Мікалаеўна Талочка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольга Мікалаеўна Талочка
Дата нараджэння 13 ліпеня 1967(1967-07-13) (56 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці юрыст
Месца працы
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук (2014)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Вольга Мікалаеўна Талочка (нар. 13 ліпеня 1967, Гродна) — беларускі юрыст. Доктар юрыдычных навук (Расія, 2014; Беларусь, 2014), дацэнт (1999) .

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (спецыяльнасць «Правазнаўства», 1989; аспірантура, 1992), Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт (дактарантура, 2013).

Працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (1992—2012, асістэнт кафедры міжнародных эканамічных адносін і міжнароднага права, дацэнт кафедры грамадзянскага права і працэсу, загадчык кафедры міжнароднага права), ПУА «БІП — Інстытут правазнаўства» (2012—2018, загадчык кафедры міжнароднага права), Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (з 2017, прафесар кафедры грамадзянскага права), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 2018, прафесар кафедры дзяржаўнага кіравання).

Навуковыя інтарэсы: міжнароднае прыватнае, публічнае, гуманітарнае, траспартнае, крымінальнае права; міжнародны камерцыйны арбітраж; прававое рэгуляванне знешнеэканамічнай дзейнасці; узаемадзеянне міжнароднага эканамічнага і нацыянальнага права; міжнародная ахова інтэлектуальнай уласнасці.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Международное экономическое право и имплементация его норм в национальную правовую систему (на примере Республики Беларусь) : диссертация … доктора юридических наук : 12.00.10 : защищена 28.11.2013 : утверждена 29.06.2014 : [нострифицирована в Республике Беларусь 08.10.2014] / Толочко Ольга Николаевна. — Санкт-Петербург, 2013.
  • Психологическая теория права Л. И. Петражицкого : автореферат диссертации … кандидата юридических наук : 12.00.01 / Толочко Ольга Николаевна. — Минск, 1992

Зноскі