Вольга Мікалаеўна Навумава
| Вольга Мікалаеўна Навумава | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 9 снежня 1929 (96 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Член у | |
Вольга Мікалаеўна Навумава (9 снежня 1929, в. Стрэліца, Салігаліцкі раён, Кастрамская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1954 годзе. Працавала архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў у Казгарбудпраекце ў Алма-Аце. З 1975 года — галоўны архітэктар праектаў у Мінскпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1957 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У Алма-Аце ўдзельнічала ў праектаванні Палаца спорту (1966), аэравакзала (1975), карціннай галерэі імя Т. Р. Шаўчэнкі (1976), у стварэнні тыпавых праектаў школ (1974).
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): жылыя дамы ў мікрараёне Чыжоўка-3 (1978), 9-павярховы жылы дом і 12-павярховы будынак майстэрняў Мастацкага фонду БССР па вул. Сурганава, бібкалектар (1979), інтэрнат Мінскага радыётэхнічнага інстытута па вул. Усходняй, 9-, 12-павярховыя жылыя дамы па вул. Маякоўскага (1982) у Мінску.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Наумова Ольга Николаевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)