Вольга Нарушэвіч
Выгляд
| Вольга Нарушэвіч | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 1924 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | невядома |
| Месца смерці | |
| Жонка | Станіслаў Нарушэвіч |
| Альма-матар | |
| Член у | |
Вольга Нарушэвіч (дзявочае Воўк-Левановіч; нарадзілася ў 1924, м. Мядзведзічы, цяпер Ляхавіцкі раён — ?, Сідней, Аўстралія) — актыўная дзяячка беларускага руху ў Аўстраліі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З роду Воўк-Левановічаў, сястра Аўгінні Каранеўскай.
Вучылася ў Віленскай беларускай гімназіі, Баранавіцкай медыцынскай школе, на эміграцыі вывучала фармацэўтыку ў Лювенскім універсітэце (Бельгія). У 1952 годзе следам за бацькамі пераехала ў Аўстралію. У Сіднеі пабралася шлюбам з інжынерам Станіславам Нарушэвічам. Нарадзіла сына. Разам з мужам далучылася да беларускай грамады Сіднея. Сяброўка Беларускага культурна-грамадскага клуба. Дапамагала ў падрыхтоўцы нацыянальных выставак. Доўгачасовы ахвярадаўца на беларускія эміграцыйныя выданні і розныя грамадскія ініцыятывы.
Крыніца
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусы ў Аўстраліі: Да гісторыі дыяспары. Мінск: Беларускі кнігазбор, 2004.