Вольга Раманоўская
Выгляд
| Вольга Раманоўская | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 27 лютага 1951 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 18 верасня 2013 (62 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Муж | Леанід Віктаравіч Раманоўскі |
| Дзеці | Ганна Леанідаўна Раманоўская |
| Род дзейнасці | мастачка |
| Вучоба | |
| Член у | |
Вольга Раманоўская (27 лютага 1951, Фергана, Узбекістан — 18 верасня 2013) — беларуская мастачка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла ў 1974 годзе Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Пасля заканчэння інстытута працавала дызайнерам, займалася жывапісам. У мастацкіх выстаўках брала ўдзел з 1981 года. Творы экспанаваліся на шматлікіх гарадскіх i рэспубліканскіх выстаўках.
Сябар Беларускага саюза мастакоў з 1999 года, сябар суполкі «Пагоня».
Памерла 18 верасня 2013 года. Пахавана на Каладзішчанскіх могілках у Мінску.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з мастаком Лявонам Раманоўскім мела дачку Ганну (нар. 1979), таксама мастачку.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вольга Раманоўская(недаступная спасылка)