Вольга Іванаўна Русілка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вольга Русілка)
Вольга Іванаўна Русілка
Дата нараджэння 17 ліпеня 1959(1959-07-17) (64 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнаўца, паэтка, педагог, пісьменніца
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар

Вольга Іванаўна Русілка (нар. 17 ліпеня 1959, Бершты, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская паэтэса, літаратуразнавец, педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1981), з 1984 працуе ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя Машэрава, загадчык кафедры беларускай літаратуры, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

Паэтычныя зборнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Табе: Вершы. — Мінск, 1996
  • Ажына: Вершы. — Мінск: Маст. літ., 2004
  • В. І. Р.: Вершы, лірычныя мініяцюры. — Віцебск, 2009.
  • Сцежка, сцежачка, сцяжынка: Вершы, лірычныя мініяцюры. — Мінск, 2013.

Навуковыя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Русілка, В. І. Факт і вобраз у грамадзянска-публіцыстычнай лірыцы / В. І. Русілка // Веснік БДУ. Сер. IV. 1986. № 1. С. 3-7.
  • Русілка, В. І. Маральнае, агульначалавечае, грамадзянскае (канцэпцыя асобы ў лірыцы А.Вярцінскага) / В. І. Русілка // Беларуская літаратура. Выпуск 14. Мінск: Выд. БДУ. 1986. С. 20-30.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 443-444. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).