Вольга Сяргееўна Мазуронак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лёгкая атлетыка
Вольга Мазуронак
Агульная інфармацыя
Пол жаночы
Поўнае імя Вольга Сяргееўна Мазуронак
Спецыялізацыя бег на 5000 метраў[d], бег на 10000 метраў[d], паўмарафон і марафон
Клуб СК УС РБ, СК ФПБ
Нарадзілася 14 красавіка 1989(1989-04-14)[1][2] (34 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Альма-матар
IAAF 14269741
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вольга Сяргееўна Мазуронак (нар. 14 красавіка 1989) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў паўмарафоне, марафоне. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года заняла 5 месца на дыстанцыі марафон 2:23.48[3]. Пераможца Мінскага паўмарафона ў 2015 і 2016 гадах, у 2016 годзе ўсталявала рэкорд трасы Мінскага паўмарафона (1:11:44).

12 жніўня 2018 года выйграла марафонскую дыстанцыю на Чэмпіянаце Еўропы ў Берліне.

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[4].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]