Вольга Сяргееўна Паліціка

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вольга Сяргееўна Палітыка)
Jump to navigation Jump to search
Вольга Сяргееўна Паліціка
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэм’ер-міністр: Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
з 11 кастрычніка 2016
Прэм’ер-міністр: Андрэй Кабякоў
 
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык
Месца працы:
Нараджэнне: 6 чэрвеня 1971(1971-06-06) (48 гадоў)
 
Узнагароды:

Во́льга Сярге́еўна Паліціка (6 чэрвеня 1971, г. Баранавічы Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 6 чэрвеня 1971 года ў г. Баранавічы Брэсцкай вобласці.

Скончыла з адзнакай механіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Матэматыка».

Працавала інжынерам па арганізацыі кіравання вытворчасцю, вядучым спецыялістам па ідэалагічнай рабоце, начальнікам заводскага інфармацыйнага бюро, начальнікам аддзела працы, заработнай платы і ўдасканалення арганізацыі вытворчасці філіяла ЗАТ «АТЛАНТ» — Баранавіцкі станкабудаўнічы завод».

З'яўлялася дэпутатам Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання, была намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычнаму комплексу, транспарту і сувязі.

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаная медалём «За працоўныя заслугі»[1], Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровым дыпломам Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь «За заслугі ў развіцці канкурэнцыі».

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Замужам, мае дачку і сына.

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 462 «Аб узнагароджанні». Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (26 лістапада 2018).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]