Вольга Сільвестраўна Шыкунец
Вольга Сільвестраўна Шыкунец | |
---|---|
Род дзейнасці | работнік сельскай гаспадаркі |
Дата нараджэння | 21 красавіка 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 ліпеня 2000 (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі |
Вольга Сільвестраўна Шыкунец (21 красавіка 1937, в. Беражное, гміна Столін, Столінскі павет, Палескае ваяводства, Польская Рэспубліка — 30 ліпеня 2000, Столінскі раён) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля вайны атрымала няпоўную сярэднюю адукацыю ў мясцовай школе і пачала працаваць ільнаводам у калгасе «Новае жыццё». За высокі ўраджай ільну была ўзнагароджана медалём Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі (УСГВ). Пасля замужжа пераехала ў вёску Лядзец Давыд-Гарадоцкага раёна. Там жа ў 1957 годзе пачала працаваць паляводам у мясцовым калгасе імя Леніна, а праз год перайшла даяркай на малочнатаварную ферму.
У 1963 годзе была пераведзена цялятніцай на ферму па адкорме маладняку буйной рагатай жывёлы. Да канца сёмай пяцігодкі (1959—1965) увайшла ў лік перадавых жывёлаводаў раёна і вобласці.
Некалькі разоў прымала ўдзел ва Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы, была ўзнагароджана медалямі і дыпломамі галоўнага выставачнага камітэта.
Працавала ў калгасе імя Леніна да выхаду на заслужаны адпачынак. Была дэпутатам Брэсцкага абласнога, Столінскага раённага і Лядзецкага сельскага Саветаў дэпутатаў працоўных.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]У 1966 годзе за дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса, малака, яек, воўны і іншай прадукцыі было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». Узнагароджана ордэнамі Леніна (1966), «Знак Пашаны» (1973), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1987), медалямі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 677.
- Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 692.
- Земные звезды : очерки о Героях Социалистического Труда Брестской области / сост.: П. П. Сутько и др. — Минск, 1978. — С. 351—355.
- Памяць : Столінскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі / укладальнік Ю. С. Юркевіч. — Мінск, 2003. — С. 466.
- Сцяганосцы новага, перадавога / склад. У. В. Мацвееў. — Мінск, [1967?]. — С. 286—294.
- Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник. — Минск, 2014. — С. 241.
- Асобы
- Нарадзіліся 21 красавіка
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Столінскім павеце
- Памерлі 30 ліпеня
- Памерлі ў 2000 годзе
- Памерлі ў Столінскім раёне
- Пахаваныя ў Столінскім раёне
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў
- Дэлегаты XXV з’езда КПСС
- Дэпутаты Столінскага раённага Савета дэпутатаў
- Нарадзіліся ў Столінскім раёне
- Постаці савецкай жывёлагадоўлі
- Постаці беларускай жывёлагадоўлі