Вольга Уладзіміраўна Гайко
Вольга Уладзіміраўна Гайко | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 4 сакавіка 1980 (44 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | балерына, тэатральная актрыса |
Тэатр | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вольга Уладзіміраўна Гайко (4 сакавіка 1980 Мінск) — беларуская актрыса балета. Народная артыстка Беларусі (2012). Лаўрэат балетнай прэміі «Філіп Морыс Дэбют» (2002). Лаўрэат прэміі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры ў намінацыі «Тэатральнае мастацтва» (2012).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Беларускі дзяржаўны харэаграфічны каледж. У 1997 годзе прынята ў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У рэпертуары: «Дон Кіхот» (Кітры), «Лебядзінае возера» (Адэта — Адылія), «Спячая прыгажуня» (Аўрора і Фея бэзу), «Жызэль» (Жызэль), «Эсмеральда» (Эсмеральда), «Карсар» (Медоры), «Ціль Уленшпігель» (Неле), «Страсці» (Рагнеда), «Кармэн-сюіта» (Кармэн), «Жар-птушка» (Жар-птушка), «Вясна свяшчэнная» (Дзева-выбранніца), «Карміна Бурана» (Каханая і Блудніца), «Марная засцярога» (Ліза), «Макбет» (Лэдзі Макбет), «Спартак» (Фрыгія), «Баядэрка» (Нікія), «Шчаўкунок» (Маша), «Рамэа і Джульета» (Джульета), «Каханне пад вязамі» (Абі), «Бахчысарайскі фантан» (Зарэма), «Трыстан і Ізольда» (Ізольда), «Папялушка» (Фея), «Сільфіда» (Сільфіда), «Тамар» (Тамар), «Шахеразада» (Забеіда), «Пахіта » (Пахіта), «Беласнежка і сем гномаў» (Мачаха), «Серанада» (Цёмны анёл).
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вольга Гайко на сайце Нацыянальнага тэатра оперы і балета Архівавана 21 чэрвеня 2012.
- Вольга Гайко // Сайт Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балеты Рэспублікі Беларусь
- Лаўрэаты Прэмiі Беларускага прафсаюза работнiкаў культуры ў сферы культуры і мастацтва 2012 года Архівавана 10 жніўня 2023. // Газета «Культура», № 41 (1063) 13.10.2012 — 20.10.2012.