Вольга Яфімаўна Фадзеева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольга Фадзеева
Імя пры нараджэнні Вольга Яфімаўна Фадзеева
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1978(1978-10-15)[1] (44 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Адукацыя
Прафесія актрыса, кінаактрыса
Кар’ера 1999 — цяпер. час
IMDb ID 0264929

Вольга Яфімаўна Фадзеева (15 кастрычніка 1978, Мінск) — беларуская і расійская актрыса.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацькі Вольгі Фадзеевай — артысты балета. Вольга таксама хацела стаць балерынай, але не была прынятая ў харэаграфічнае вучылішча і паступіла ў тэатральны ліцэй. У сяр. 1990-х паступіла ў Беларускую акадэмію мастацтваў. У час вучобы рэжысёр Барыс Луцэнка запрасіў Вольгу на галоўную жаночую ролю ў спектаклі тэатра імя М. Горкага «Гамлет», дзе адбыўся дэбют Вольгі Фадзеевай на тэатральнай сцэне. У 1999 галоўны рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы Валерый Раеўскі запрасіў Вольгу ў тэатр у ліку некалькіх выпускнікоў Акадэміі мастацтваў. З 1999 працавала ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы.

Таксама працуе ў кіно. Першай работай была эпізадычная роля ў фільме «Зорка Венера» (2000). Вядомасць прынёс серыял «Салдаты», дзе Вольга Фадзеева сыграла галоўную жаночую ролю.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 10 ліпеня 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]