Вольны сцяг
«Вольны сцяг» | |
---|---|
Тып | газета |
Заснавана | 5 чэрвеня 1923 |
Спыненне публікацый | 25 кастрычніка 1923 |
Палітычная прыналежнасць | Эсэры |
Мова | беларуская |
«Вольны Сцяг» (5 чэрвеня 1923 — 25 кастрычніка 1923) — газета беларускіх эсэраў. Выдавалася назамен зачыненай газеты «Наша будучыня». Выходзіла тры разы на тыдзень.
Пасля закрыцця працягвала выхад пад рознымі назвамі «Наш Сцяг», «Падняты сцяг» аднаднеўка, «Сцяг», «Сьцяг Народа», «Сцяг Волі», «Воля Народа».