Вольны ўніверсітэт Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольны ўніверсітэт Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
(LUMSA)
італ.: Libera Università Maria Santissima Assunta
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва італ.: Libera Università Maria Santissima Assunta
Заснаваны 1939
Рэктар Франчэска Баніні[d]
Размяшчэнне Рым
Сайт lumsa.it
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вольны ўніверсітэт Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (італ.: Libera Università Maria Santissima Assunta) — італьянская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова каталіцкай скіраванасці са статусам універсітэта з сядзібай у Рыме.

Гэта другі старэйшы ўніверсітэт у Рыме пасля ўніверсітэта «Ла Сапіенца». Універсітэт вылучаецца тым, што мае найлепшыя ў Італіі суадносіны студэнтаў і выкладчыкаў: 1 выкладчык на кожныя 11 студэнтаў.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дэпартамент юрыспрудэнцыі, эканомікі, паліталогіі і сучасных замежных моў (Рым)
  • Дэпартамент юрыспрудэнцыі (Палерма)
  • Дэпартамент гуманітарных навук (Рым)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]