Вольскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Пружанскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Воля
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Дата скасавання 16 красавіка 1973

Во́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Воля.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Кулянскі сельсавет у складзе Ружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Манцякоўскага і Поланскага сельсаветаў, цэнтр — вёска Куляны[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Пружанскага раёна, за выключэннем 5 населеных пунктаў (вёскі Авечыцы, Манцякі, Мелехавічы, Пічукі і Церахавічы), якія былі перададзены ў склад Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці[2]. 12 ліпеня 1963 года ў склад сельсавета з Ружанскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Байкі, Блізная, Воля, Галавічна, Карасі, Малочкі і Манчыкі), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Воля, сельсавет перайменаваны ў Вольскі[3]. 16 красавіка 1973 года сельсавет перайменаваны ў Ружанскі, цэнтр перанесены ў гарадскі пасёлак Ружаны (адначасова Ружанскі сельсавет перайменаваны ў Паўлаўскі)[4]. 1 снежня 2009 года Ружанскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Ружанскага пассавета, які 29 мая 2015 года рэарганізаваны ў сельсавет.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб скасаванні сельскіх раёнаў Беларускай ССР ад 25 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 41 (1000).
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 12 ліпеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 17 (1391).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.