Волься

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Волься
Морфаметрыя
Даўжыня 0,84 (0,58[1]) км
Шырыня 0,399 (0,32[1]) км
Плошча 0,25 км²
Аб’ём 0,00043[1] км³
Даўжыня берагавой лініі 2,6 км
Найбольшая глыбіня 2,5 м
Сярэдняя глыбіня 1,3[1] м
Гідралогія
Салёнасць да 0,29 ‰
Празрыстасць да 1,4 м
Басейн
Плошча вадазбору 43,2 км²
Упадаюць Вінгра
Выцякаюць Вінгра (Альшанка)
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Волься (Беларусь)
Волься
Волься
Волься (Віцебская вобласць)
Волься
Волься
Map

Во́лься[2] — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Мядзелка, за 8 кіламетраў на захад ад горада Паставы, каля вёскі Волься Вялікая.

Плошча паверхні 0,25 км², даўжыня 840 м (0,58[1] км), найбольшая шырыня 390 м (0,32[1] км). Найбольшая глыбіня 2,5 м, сярэдняя 1,3[1] м. Даўжыня берагавой лініі 2,6 км. Плошча вадазбору 43,2 км². Аб’ём вады ў возеры 0,43[1] млн м³. Мінералізацыя вады да 290 мг/л. Празрыстасць да 1,4 м.

Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 3—4 м, на поўдні і паўднёвым усходзе 5—7 м, разараныя, месцамі пад лугамі. Берагавая лінія слабазвілістая, у паўночна-заходняй і паўднёва-ўсходняй частках утварае залівы. Берагі нізкія, месцамі сплавінныя. Шырыня сплавіны да 15 м. Вакол возера тарфяністая і забалочаная пойма шырынёй 50—150 м. Дно возера плоскае, з невялікім паглыбленнем у сярэдзіне, укрытае гумусам і ажалезненай глінай. Глыбіні да 2 м займаюць каля 72 % плошчы возера. Возера эўтрофнае з прыкметамі дыстрафіравання. Расліннасць уздоўж берагоў утварае паласу шырынёй 5—250 м і распаўсюджваецца да глыбіні 1,4 м. Упадаюць 2[1] ручаі, у т.л. ручай Вінгра, які ўпадае ў Мядзелку пад назвай Альшанка[3].

У возеры водзяцца лінь, карась, шчупак звычайны, акунь, язь, плотка, гусцяра, мянтуз і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з Морфометрические параметры озёр Витебской области
  2. ЭПБ 1983.
  3. Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Волься // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 486. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 25. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз. (руск.)
  • Ліст карты N-35-30. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1982 г. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]