Вольфганг Фогель
Вольфганг Фогель | |
---|---|
Wolfgang Vogel | |
Род дзейнасці | юрыст, выкладчык універсітэта, адвакат |
Дата нараджэння | 30 кастрычніка 1925 |
Месца нараджэння | Ніжняя Сілезія, Германія |
Дата смерці | 21 жніўня 2008 (82 гады) |
Месца смерці | Шлірзэе, Германія |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі |
Вольфганг Фогель (ням.: Wolfgang Vogel; 30 кастрычніка 1925, Вільгельмсталь, Ніжняя Сілезія - 21 жніўня 2008, Шлірзэе, Германія) — адвакат, грамадскі дзеяч ГДР, пасярэднік у аперацыях па абмене шпіёнамі часоў халоднай вайны.
Пачатак кар'еры
[правіць | правіць зыходнік]Фогель нарадзіўся ў Ніжняй Сілезіі 30 кастрычніка 1925 г., вывучаў права ў Іене і Лейпцыгу пасля Другой сусветнай вайны. Працаваў адвакатам у ГДР. Па заданні «Штазі» устанавіў кантакты з калегамі на Захадзе. Выступаў пасярэднікам у абмене людзьмі паміж Усходам і Захадам, у тым ліку, абменах захопленых шпіёнаў і палітвязняў.
Абмен шпіёнаў і палітвязняў
[правіць | правіць зыходнік]У агульнай складанасці, Фогель выступаў пасярэднікам пры абмене больш за 150 шпіёнаў і палітвязняў. Сярод найбольш вядомых выпадкаў:
- 1962 - абмен Гэры Паўэрса на Рудольфа Абеля.
- 1981 - Гюнтэр Гіём - выкрыты агент Штазі ў асяроддзі канцлера ФРГ Бранта.
- 1986 - абмен савецкага дысідэнта Анатоля Шчаранскага на Карла Кёхера і яго жонку.
Абмен заўсёды адбываўся на Глінікскім мосце паміж Заходнім Берлінам і усходнегерманскім Патсдамам.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Makler des Kalten Krieges. Tagesspiegel. 23.08.2008. (ням.)
- East German spy swap fixer dies. BBC News. 23.08.2008. (англ.)