Волін (горад)
| Горад | |||||
| Волін | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| польск.: Wolin | |||||
|
|||||
| 53°40′ пн. ш. 14°37′ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Ваяводства | Заходнепаморскае | ||||
| Павет | Каменьскі | ||||
| Гміна | Волін | ||||
| Прэзідэнт | Эўгенюш Ясевіч | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Плошча | 14,47 км² | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 4 968[1] чалавек (2013) | ||||
| Шчыльнасць | 343 чал./км² | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +48 91 | ||||
| Паштовы індэкс | 72-510 | ||||
| Аўтамабільны код | ZKA | ||||
| TERC | 3207064 | ||||
| Іншае | |||||
| 0980079 | |||||
|
|
|||||
| wolin.pl (польск.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Волін (польск.: Wolin, ням.: Wollin) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Каменьскага павета Заходнепаморскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Волін.
Знаходзіцца на востраве Волін, ля вусця Одэра (Одра). Займае плошчу 14,47 км² (на 2013 год). Насельніцтва 5 001 чалавек (на 2014 год)[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя горада пачынаецца з засялення заходнімі славянамі вострава Волін у VIII стагоддзі. Аб паселішчы славян-валінян (валынянаў) на востраве Волін згадвае ў IX стагоддзі Баварскі Географ. Адам Брэменскі ў IX стагоддзі ў «Дзеях святароў Гамбургскай царквы» называў Волін назвай «Юмнэ». У X—XII стагоддзях Волін быў буйным рамесным і гандлёвым цэнтрам, дзе сыходзіліся шляхі купцоў з Візантыі, Азіі, Фрысландыі, Русі і з заходнеславянскіх паселішчаў, размешчаных на беразе Балтыйскага мора. Эбон Рэймскі ў 1126 годзе і манах Прыфлінгенскі ў «Жыціі Атона» (XII стагоддзе), называюць Волін «Юлінам».
Зноскі
- ↑ Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2013
- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. [1] Архівавана 26 снежня 2018.