Воранаўскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Воранаўскі раён
Герб
BIA Woronów COA.gif
Сцяг
BIA Woronów flag.jpg
Краіна

Беларусь

Уваходзіць у

Гродзенская вобласць

Адміністрацыйны цэнтр

Воранава

Афіцыйныя мовы

Родная мова: беларуская 73,56 %, руская 14,99 %
Размаўляюць дома: беларуская 67,86 %, руская 22,13 %[1]

Насельніцтва (2009)

30 477 чал,[1] (10-е месца)

Шчыльнасць

21,49 чал./км² (12-е месца)

Нацыянальны склад

палякі — 80,77 %,
беларусы — 13,0 %,
рускія — 3,02 %,
літоўцы — 1,55 %,
іншыя — 1,66 %[1]

Плошча

1 418.39[2] км²
(11-е месца)

Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт



 215 м

Воранаўскі раён на карце

Каардынаты: 54°09′ пн. ш. 25°19′ у. д. / 54.15° пн. ш. 25.316667° у. д. (G) (O) (Я)

Воранаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 г. ў складзе Баранавіцкай вобласці, з 20 верасня 1944 г. раён у складзе Гродзенскай вобласці, у 1962 г. да яго далучаны Радунскі раён. Цэнтр раёна — гарадскі пасёлак Воранава.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя згадкі пра некаторыя паселішчы Воранаўскага раёна датуюцца 1217 годам. У летапісе «Манумента Германіка» згадваюцца Радунь і Жырмуны.

У 1557 годзе Радунская воласць была прыпісаная да каралеўскіх уладанняў караля Польшчы Жыгімонта Аўгуста.

У 15 ст. Воранаўшчына ўваходзіла ў склад Віленскага і Троцкага ваяводстваў ВКЛ. Акрамя дзяржаўных земляў тут былі маёнткі Гаштольдаў, Глінскіх, Тышкевічаў, Сапегаў.

Падчас Расійскай імперыі воранаўская зямля знаходзілася ў складзе Лідскага павета.

У 19151918 тэрыторыя была акупавана войскамі кайзераўскай Германіяй, у 19191939 занята польскімі войскамі, а ў 1939 савецкімі і ўвайшла ў склад БССР.

Воранаўскі раён утвораны 15.1.1940 г. ў складзе Баранавіцкай вобл. 12.10.1940 г. падзелены на 10 сельсаветаў: Беняконскі, Вяканцаўскі, Вінцукскі, Даўгялаўскі, Канвелішкаўскі, Кодзеўскі, Пераганцаўскі, Рамашканцаўскі, Рамуцеўскі, Свільскі. Цэнтр раёна размяшчаўся на чыг. ст. Воранава, з 12.10.1940 г. ў г.п. Воранава. Тэрыторыя раёна складала 944,4 км². У сакавіку 1940 г. мелася 400 населеных пунктаў, 38050 жыхароў, 6717 гаспадарак (2065 хутарскіх). Ворнай зямлі налічвалася 33260 га. Адбывалася ліквідацыя маёнткаў польскіх памешчыкаў (7 тыс. га ўгоддзяў), асаднікаў (700 га) і інш. На пач. 1941 г. працавалі 3 калгасы. На тэрыторыі раёна ўзніклі і дзейнічалі (агітацыя, тэрор) польскія падпольныя арганізацыі. 24—27.6.1941 г. баі з матарызаванымі калонамі германскага 57-га танкавага корпуса вялі дывізіі 21-га стралковага корпуса 13-й арміі Заходняга фронта. Раён вызвалены 11—14.7.1944 г. войскамі 31-й арміі 3-га Беларускага фронта пры падтрымцы партызан. 3 20.9.1944 г. раён у Гродзенскай вобл.

Вялася барацьба з падполлем польскай Арміі Краёвай. Толькі ў жніўні—лістападзе 1944 г. загінулі 35 савецкіх работнікаў, актывістаў калгасаў, ваеннаслужачых, а ўсяго да пач. 1950-х г. — больш за 100 чалавек.

У 2-й пал. 1945 г. ў раёне 18501 жыхар. У 1959 г. да раёна далучаны Асоўскі і Жырмунскі с/с Радунскага р-на, Тракельскі с/с Лідскага р-на. 25.12.1962 г. ў сувязі са скасаваннем Радунскага р-на да Воранаўскага р-на далучаны г.п. Радунь, Забалацкі, Нацкі, Пашкавіцкі, Слабодкаўскі, Смільгінскі, Чыжунскі і Якубаўскі сельсаветы.

У 1969 г. 49,8 тыс. жыхароў; цагельня, агароднінасушыльны завод, хлебакамбінат, маслазавод; 22 калгасы, 7 саўгасаў, у 1970 г. эксперыментальная база «Кастрычнік».

У 2002—03 гг. калгасы пераўтвораны ў сельскагаспадарчыя вытворчыя кааператывы, саўгасы і эксперыментальныя базы — ва ўнітарныя прадпрыемствы. На сярэдзіну 2004 г. ў раёне 13 СВК, 4 РУСП, 12 фермерскіх гаспадарак; прадпрыемствы па пераапрацоўцы сельгассыравіны, будматэрыялаў. Працавалі 13 сярэдніх, 16 базавых, 8 пачатковых школ, 2 школы-інтэрнаты, недзяржаўная сярэдняя школа з літоўскай мовай навучання, ПТВ №190, 22 дашкольныя ўстановы, 6 дзіцячых музычных школ, 39 бібліятэк, 5 бальніц, 2 амбулаторыі, 22 фельчарска-акушэрскія пункты; раённы і гарадскі Дамы культуры, 17 сельскіх дамоў культуры, 15 сельскіх клубаў, дзейнічалі 175 мастацкіх калектываў, 2 цэнтры пазашкольнай работы і інш. 3 1991 г. выдаецца раённая «Воранаўская газета».

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя раёна размешчана ў межах Лідскай раўніны. Рэльеф пераважна раўнінны. Пераважае вышыня 160—180 метраў над узроўнем мора. Найвышэйшы пункт рэльефу над узроўнем мора 215 м (каля в. Тракелі), найніжэйшы — 134 м (в. Смільгіні). Карысныя выкапні: торф, цагельныя гліны, пясчана-гравійны матэрыял.

Сярэдняя тэмпература студзеня −5,8 °C, ліпеня 17,7 °C. Ападкаў выпадае 615 мм у год. Вегетацыйны перыяд — 193 сутак.

На тэрыторыі раёна 66 малых рэк і ручаёў, якія належаць да воднага басейну Нёмана. Асноўныя рэкі: Дзітва з прытокамі Каменка, Начка, Радунька; Жыжма (прыток р. Гаўя), Ула. Налічваецца 28 штучных вадаёмаў, 23 нізінныя балоты (16,8 тыс. га). У забалочанай пойме Дзітвы на мяжы Воранаўскага і Лідскага раёнаў — гідралагічны заказнік «Мешкалы».

Лясы пераважна хваёвыя і яловыя, у далінах рэк участкі з насаджэннямі бярозы і вольхі. Лясы займаюць 26% тэрыторыі раёна. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-карбанатныя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, торфяна-балотныя.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Раён налічвае 336 сельскіх населеных пунктаў (2010), а таксама 2 гарадскіх пасёлка — Воранава і Радунь.

На тэрыторыі раёна жыве 32,8 тыс. чалавек (на 1 студзеня 2007 года). З іх:
гарадское насельніцтва — 9,2 тыс. чалавек;
сельскае насельніцтва — 23,6 тыс. чалавек.

Нацыянальны склад:
палякі — 83%;
беларусы — 10,5%;
літоўцы — 1,9% і інш.

У 2006 г. ў раёне нарадзілася 302 чалавека, памёр — 601 чалавек.

У 2008 г. ў раёне нарадзілася 363 чалавекі, памёрла — 602 чалавека.

У 2009 г. ў раёне нарадзілася 307 чалавек, памёрла — 637 чалавек.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Раён падзяляецца на 1 пасялковы савет (Радунскі) і 13 сельскіх саветаў: Бастунскі, Беняконскі, Больцішскі, Воранаўскі, Гіркаўскі, Доцішскі, Жырмунскі, Забалацкі, Канвелішскі, Місявіцкі, Пагародзенскі, Паляцкішскі, Пераганцаўскі.

Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Агульная плошча сельгасугоддзяў складае 86,3 тыс. га, з іх асушаных 23,4 тыс. га. У раёне 16 калгасаў і 4 саўгасы. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, ільнаводства, вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу.

Прадпрыемствы: па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгуначная лінія Мінск — Вільнюс, магістраль Слонім — Ліда — Мяжа Літоўскай Рэспублікі (Беняконі) M11 (Е85), 2 аўтадарогі рэспубліканскага падпарадкавання Іўе — Тракелі — Радунь Р135 і Гродна — Астрына — Радунь — граніца Літоўскай Рэспублікі (Доцішкі) Р145.

Адукацыя і культура[правіць | правіць зыходнік]

У раёне 13 сярэдніх, 17 базавых, 16 пачатковых, 22 дашкольныя ўстановы, ПТВ-190, 2 школы-інтэрнаты, 1 спартыўная і 6 музычных школ, 42 клубы, 48 бібліятэк, 36 бальнічных устаноў.

Сродкі масавай інфармацыі[правіць | правіць зыходнік]

Мясцовая прэса прадстаўлена раённым грамадска-палітычным выданнем «Воранаўская газета», тыраж 4 тыс. асобнікаў (2009). Заснавальнік — Воранаўскі райвыканкам.

Аб'ём вяшчання раённага радыё «Голас Іўеўшчыны» складае каля 1 гадзіны ў тыдзень. Трансляцыя ідзе па правадной сетцы раніцай ці позна вечарам у выглядзе кароткіх блокаў мясцовых навін.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

У раёне суіснуюць 3 рэлігійных канфесіі, агульная колькасць рэлігійных суполак — 16:

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Дом-крэпасць у Гайцюнішках

Архітэктурныя помнікі: касцёл Яна Хрысціцеля (1900—1906) у вёсцы Беняконі, парк (2-я палавіна 18 — пачатак 19 ст.) у вёсцы Бальценікі, Гайцюнішскі дом-крэпасць і Гайцюнішская капліца, парк (канец 18 ст.) у вёсцы Гародна, касцёл (1789) у вёсцы Жырмуны, Петрапаўлаўскі касцёл (1803—1812) у вёсцы Забалаць, касцёл Сэрца Ісуса (1916) у вёсцы Канвелішкі.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У. Андрыевіч і інш. — Мн.: БелЭн, 2015. ISBN 978-985-11-0839-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

герб Адміністрацыйны падзел Гродзенскай вобласці сцяг

Горад Гродна
РаёныАстравецкіАшмянскіБераставіцкіВаўкавыскіВоранаўскіГродзенскіДзятлаўскіЗэльвенскіІўеўскіКарэліцкіЛідскіМастоўскіНавагрудскіСвіслацкіСлонімскіСмаргонскіШчучынскі