Ворас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ворас
грэч. Βόρας
Від на горы Ворас
Від на горы Ворас
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня2 524[1] м
Адносная вышыня1 758 м
Размяшчэнне
40°56′32″ пн. ш. 21°48′17″ у. д.HGЯO
Краіны
Ворас (Паўночная Македонія)
Ворас
Ворас
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Во́рас (грэч. Βόρας), Ніджэ (макед.: Ниџе) — горы на граніцы паміж Паўночнай Македоніяй і Грэцыяй. Самы высокі пік — Каймакчалан вышынёй 2524 метраў. Па назве піка Каймакчалан, часта так называюць і саму гару, асабліва ў Грэцыі.

Па месцазнаходжанню і геалагічным складзе гара падобная да гор Якупіца і Баба. Утварылася ў эру палеазою, а ў найвышэйшым пункце мае вапняк часоў мезазою. Гора Ніджэ вядомая багатай фаўнай. Тут існуе шмат відаў жывёл, якія сустракаюцца як у Міжземнамор’і, так і ў Паўночнай Еўропе.

Капліца на піку Каймакчалан

Гара таксама звязаная з балгарскай гісторыяй. У час Першай сусветнай вайны балгарская армія ваявала на Каймакчалане з войскамі Антанты.

Адна з вяршынь горнага храбта вышынёй 1187 метраў называецца Казіякас грэч. Κόζιακας).

Зноскі

  1. Греция : Справочная карта : Масштаб 1:1 000 000 / гл. ред. Я. А. Топчиян; ред.: Г. А. Скачкова, Н. Н. Рюмина. — М.: Роскартография, Омская картографическая фабрика, 2001. — (Страны мира «Европа»). — 2000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Евгений Динчев, Петр Атанасов. Высокие горы Републики Македония, Путеводитель. — София, 1998.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]